"Стоп бензін!" у цэнтры Менску!

акцыя Стоп бензін у цэнтры Менску! шмат машын.сігналяць "Жыве Беларусь!" і проста сігналяць. раскідваюць беларускія дробныя грошы.  мянты нічога ня могуць зрабіць з пратэстантамі. усіміхнула, калі мянты штурхалі машыны, каб зрушыць з месца. мінакі апладзіруюць і скандуюць! людзі з плакатамі і пустымі цыстэрнамі для бензіна. гэбэшнікі нічога ня могуць зрабіць, каб разагнаць пратэстантаў. мянты груба штурхаюць рэпарцёраў, якія фатаграфуюць! замінаюць працаваць. са словамі: "в целях вашей безопасності". 

такая акцыя ўпершыню ў Менску. спадзяюся, не апошняя...




фота Алены Ківач

да акцыі далучыліся аўтобусы!

21:06: трактар-эвакуатары з надпісам "міліцыя", дзе забаракадаваны рух, едуць на плошчу Незалежнасьці, дзе ўтварыўся корак з мноства аўтамабіляў



21:10 Да акцыі далучыўся Стэфан Эрыксан

Сотка не вязе людзей у бок плошчы Незалежнасьці

запіс аднаўляецца



21:00 Пачаліся затрыманні ўдзельнікаў акцыі «Стоп- бэнзін». 
Паводле папярэдняй інфармацыі, на найбольш актыўных пратэстантаў складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за парушэньне правілаў дарожнага руху.

21:30 Удзельнікі раз'язджаюцца 

21:35 акцыя скончаная на кастрычніцкай плошчы. рух узноўлены.
людзі працягваюцвь скандаваць і апладзіраваць. машыны едуць і сігналяць. 

фатограф настаяў, каб я вывесіла фота сябе за працай. Я ганаруся беларусамі! Нарэшце прачнуліся!!!



21:41.
на плошчы Перамогі перакрылі рух. Едуць міліцэйскія машыны. Дарога ўсыпаная беларускімі грошамі. 

21:44. Шмат таксовак сігналяць. Працягваецца масавы рух МІЦЭЙСКІХ ТРАКТАРАЎ-ЭВАКУАТАРАЎ. 

21:45. Па праспекце пускаюць машыны  з збакавых вуліц. Едуць і едуць міліцэйскія машыны на Незалежнасьці. Некаторыя трактары вяртаюцца назад.  
Теги:
Они доехали до Московской. Народ никак не реагировал. Погудели и поехали дальше.
на кастрычніцкай. дзе я сяджу зараз, вельмі шмат машын, мянтоў, актыўных людзей
ну так по плану по Московской они и не должны были ничего делать, а всё в самом центре.
вот с этого бы и начали)) всё быстро меняется, всюду не поспешеь уследить, потому кто куда разъехался в итоге.
Асяяя!!!!
Пішы ісчо! Ты там у эпіцэнтры, бляха муха, ці дзе?)))))))
спачатку працавалі, цяпер не. тэг няправільна прапісаны, слэш не на месцы.
Ася, ты там увогуле жывая ці не? што зараз адбываецца на Кастрычніцкай?
И я там была!!!! и это на самом деле впечатлило и обрадовало, что всё-таки мы не такие уж и безвольные!
едучы ў мэтро, узгадаў радкі верша на румынскай мове з малдаўскай дзіцячай кніжкі пра дарожныя знакі

поть фидяше принораше
фелдэ фелдэ трактораше
самну лэ дэ принчипале
сэмну лэ бэрэ за кале

(у 3м радку магу памыляцца)

сэнс такі - у нашым двары павесілі знак, каб туды не праяджалі трактары