Ой! Інтэрвью са мной на радыё Эстоніі. Прафесіяналізм журналістаў

Анонс «Батьковщина » 5.06.2011

"В программе слушатели познакомятся с сюжетами записанными автором во время недавнего визита в Беларусь.

Прозвучит интервью с Асей Поплавской - автором передачи «Сучбеллит». Речь пойдет о белорусской литературе, о белорусском языке в радиоэфире и о перспективах Беларуси, которая переживает острейший экономический кризис".

Фота выбіраў аўтар перадачы, радыёжурналіст Артур Цурбакоў :) "З кніжкай у зубах - смак!", - напісаў ён мне :))  

Калі Артур прапанаваў мне сустрэцца для інтэрвью, я не раздумвала: неяк інтуітыўна адчувала, што ён прыемны чалавек, класны журналіст. 

Я не памылілася. З Артурам цікава размаўляць, яго цікава слухаць. Гаварылі пра Беларусь, пра Эстонію, пра журналістыку, пра прадажных і чэсных журналістаў, пра замежныя мовы, пра беларускую мову і інтэрнэт... Ой, аб чым толькі не гаварылі!

Рада, што пагадзілася на інтэрвью. Пытаньні былі глыбокія і дарэчныя, граматна сфармуляваныя. Не была ніякіх паперак з напісаным тэкстам (ад якога многія нашыя "журналісты" ня збочваюць ні на крок). Размова вялася нязмушана і лёгка. У кожным пытаньні Артур сам дасьведчаны. У яго ёсьць сваё бачаньне сітуацыі. Спадзяюся, размова атрымалася зьмястоўная. Паболей бы такіх журналістаў! 


PS
: Загаварыла пра узровень журналістаў, бо назіраю за працай калег і дзіву даюся: хто іх вучыў журналістыцы?.. У мяне брала інтэрвью нямала маіх калег. Цяпер калі мне прапаноўваюць даць інтэрв'ю, заўжды чытаю тэксты ранейшых гутарак перад тым, як пагадзіцца. Часта адмаўляю, калі бачу непрафесійныя тэксты. Мне нецікава гутарыць з непрафесіяналамі. А дапамагаць ім з пытаньнямі самой сабе (што аднойчы было!) какта непрыкольна. Ну і не адшыеш жа, калі сустрэліся ўжо: шкада чалавека...  
promo paplauskaja june 3, 2016 14:14 6
Buy for 40 tokens
Рассказала порталу Socnews.by про проект #девиЖЖник. Как все начиналось Примерно два года назад я вернулась к своему блогу в ЖЖ. Активно общалась с другими блогерами, в основном, девушками, и поняла, что им не хватает оффлайн-тусовок, выходов в свет и реального общения друг с другом. В…
вот и Филиппу Киркорову неинтересно с непрофессионалами разговаривать, а его не понимает никто
Наконт "хто вучыў" - спрэчнае пытанне. У краіне няма ніводнага ВУЗа, дзе б нармальна вучылі журналістыцы.
Асабіста я вучыўся і вучуся ў сваіх калег па НН. Таму, тут як пашанцуе. Мне, напрыклад, пашанцавала))
"
Что есть сущего?

Непроффессионализм! Вот чем отмечена нынешняя эпоха!
Кому не лень мнят себя невесть чем и туда же - творить. А получается неубедительно, неглубоко и поверхностно.
Много огрехов - стилистических и технических, и слушать неинтересно.
Другое дело - Проффессионнал.
Малейшая шероховатость изводится многочасовой работой, малейший прыщик на лбу вызывает подозрение .
В отличие от множества дилетантских компилляций, в данном альбоме органично преемствуют творения творцов минувших эпох и актуальной современности. И те и другие отличает высокая убедительная сила проффессионнализма исполнения.
Как показывает прошлое - за ним будущее.
"

А.Ливер
http://nomzhir.spb.ru/music/proff/proff.php?lang=ru
Ася, а вы лічыце сябе прафесіналам? Не баіцеся, што нехта вам адмовіць, прачытаўшы (ці паслухаўшы) вашыя інтэрв'ю?
вы прачыталі пост перадузята, праз сваю нейкую прызму.
напісана: мне нецікава размаўляць з НЕпрафесіяналамі. дзе вы прачыталі, што Ася Паплаўская лічыць сябе профі ў журналістыцы? чаму вы мне прыпісваеце тое, чаго я ніколі не гаварыла і не скажу?

наконт адмоў: ніколі не было. людзям і героям падабаюцца інтервью, якія атрымліваюцца. нават рэспубліканскі конкурс менавіта з інтэрвью выйграла. вы чыталі мае тэксты?
Паслухаў. Праз адно - закрытыя пытанні.
Аўтар задае пытанне так, што ў ім ужо знаходзіцца адказ.
Дзе там быў прафесіяналізм (я секунд 20 прапусціў, магчыма ў тым моманце быў прафесіяналізм)
+1
Бадай, тут далучуся, бо нават я, аматар, заўважыў, што аўтар нярэдка гуляў ў Капітана Відавочнасць і сам адказваў на пытанні. Наконт прафесіяналізму разважаць не буду, але гэта ўразіла. Не дужа прыемна ўразіла, калі шчыра.
Хаця хораша ён цябе падлавіў з кароткімі хвалямі :)