падарожжа

размеркаванне. рэктар. юрыст. і - аля-оп!

"кола замкнулася
выйсьця няма.
наступны прыпынак -
блышыны рынак"

а. хадановіч 

2 гады з тупой іглой у сэрцы. бліжэй да страўніка, ага. мо, яна і растварыцца там, м?.. і будзе мне іржавае сэрца. і стану я механічнай недаістотай. мяне ж такой хоча зрабіць вялікая сістэма. 
 
пытаньне: "сябры, будзеце мяне наведваць, га?.." не задаю. ведаю, што ня будзеце. ну канечне, гэта ўва мне гавораць крыўда, боль і адчай. такі сабе класны кактэйль. выпью да дна!

ЗЫ: тлумачыць нічога не хачу. я стамілася ад гэтага маразматычнага абсурду. "мы закладнікі ўласнае сістэмы", сказаў мне рэктар. да. ага. і яшчэ: "а навошта вы так добра вучыліся? вучыліся б горш, атрымалі б вольны дыплом..."
  • Current Mood: tired tired
Што ты кажаш - канешне, прыедзем! Ды, якія могуць быць сумневы? Асіповічы стануць другім маім домам... ну, канешне, калі ты дазволіш ;).
Так што назапашвай гарбаты, а я буду печыва, пернікаў, цукерак прывозіць.
:)) значыцца, трэба з сабой шчэ адзін чамадан перці - з рознымі гатуркамі гарбаты? :))

Edited at 2011-05-25 04:55 pm (UTC)
Дай Бог, это все развалиться раньше, чем вы туда доедите.
Экхарт Толе казаў, што жыцьцё па сваёй прыродзе такое, створанае нас расчароўваць - не адным дык другім. ТУТ такога проста не бывае - каб у знешніх формах усё было добра.Можна проста скарыцца і зразумець, што... Я сама па інэрцыі, па звычцы часта б'ю рукамі па вадзе, толькі сэнсу ад гэтага аніякага, наадварот. Ты ж моцная... Як той казаў, усё праходзіць, не пакідаючы і ценю на сцяне. А яшчэ кажуць, што калі згаджаешся с Адам, ён папросту раствараецца.
Интересно, эта цифра в 50 миллионов рублей на фоне девальвации долго будет оставаться неизменной? А то можно было бы через пару месяцев откупиться за пару сотню долларов такими темпами.
Удачи вам. Слова ректора показательны.
вово
але мабыць у далярах трэба будзе аддаваць. па старых расцэнках
дзякуй. рэктар да, жжот
хм) праблема з кватэрай цяпер неактуальная?

я б сказала, што ў мяне як мінімум некалькі знаёмых не паехалі па размеркаванню. нават ня памятаю, ці спагналі з іх што ці не.
Думаю ещё есть миллион возможностей не поехать. Ну и Осиповичи это ещё и не так плохо, как может быть.
прабач, калі ласка, за пытанне, яно дурное... але КІМ ты там павінна працаваць?! У маім уяўленні журналіст - не тая прафесія, якую можна "размеркаваць."
Ну папершае, на колькі ведаю, Асіповічы гэта ўсеж не веска... вось адна мая сяброўка пасля педа (таксама добра вучылася) была размеркавана у захалусную веску недзе пад менскам (кшталту тры двары, адзін трактар). Дзень свой працоўны пачынала ў 5 гадзін раніцы (гадзіну ехаць на электроне, а потым яшчэ хвілін 30 лесам, лесам) Жудасці якія там робяцца я пераказваць нябуду, самі ўявіць можате да чаго людзі часам апускаюцца. Паутары гады адмучылася дзяўчына, потым адтуль усеж сбегла, зараз працуе перакладчыкам у адной фірме, здаецца не зламалася ад гэтых выпрабаванняў.
Па другое, няведаю дакладна змянілася што ці не за два гады, але ў свой час дастаткова было знайсці альтернатыўнае месца працы ў любой арганізацыі з часткай дзярж маёмасці ў устаўным фондзе каб пераразмеркавацца. І гэта пры тым што заявак па маёй спецыяльнасці ад дзяржструктур было больш чым выпускнікоў. Але тут як заўжды шмат чаго залежыць ад непасрэднага кіраўніка, ведаю выпадкі калі людзям шанцавала "дагаварыцца" і проста звольніца па "согласованию сторон".
Увогуле пражыць два гады, калі яшчэ прыйдзецца, у районным горадзе, гэта ўсеж не "скрок адматаць" (я сам там 18 гадоў пражыў). Інтэрнэт есць паўсюль (слава богу) часу вольнага там заўжды шмат, так што і папрацаваць "на удалении" можна...
у мяне было месца працы на момант размеркавання! я была з заяўкай вд дзяржаўнай арганрзіцыі! яе без тлумачэння адхілілі і выканалі мной дзяржзамову, хаця іншых размяркоўвалі па запытах у недзярж арганізацыі.

Edited at 2011-05-26 07:46 am (UTC)
я не зусім разумею, як адхілілі запыт? Ці маюць яны на гэта права?
вядома, маюць
спачатку разглядаецца дзяржаўны заказ, а пасьля персанальныя заяўкі
у нас ня толькі мне адхілілі :(