Мая каштоўнасная праграма

Чалавек творыць сябе сам. Кожны ўчынак адлюстроўвае нашу сутнасьць. Я выхоўвалася на праваслаўных каштоўнасьцях. Я ўдзячная бацькам за тое, што яны заклалі іх у мой сьветапогляд, у маю мапу каштоўнасьцяў і арыентыраў. Я вырасла такой. Ня ведаю, што такое злоба, нянавісьць, зайздрасьць. Бабуля вось сказала сёньня, што зайдрасьць ёсьць у кожнага. Ня ведаю. Нікому да сёньня не зайдросьціла. Ніколі не хацела іншаму злога. Проста не разумею, навошта. Спачуваю людзям, якія гадуюць у сабе злобу і нянавісьць.

Калі я раблю непрыемны, нізкі ўчынак (альбо нават дазваляю сабе падумаць дрэнна пра каго), то прашу прабачэньня, дараваньня. У Бога, каб ён даў розуму і сілы не рабіць так больш. У майго Анёла, каб не адвярнуўся ад мяне. У сумленьня, каб не пакутавала праз маю слабасьць і глупасьць. У душы, каб яна не стала цямнейшай чым ёсьць. У сэрца, каб не балела... 

Я глыбока перакананая, што калі чалавек робіць непрыгожы ўчынак, гаворіць брыдкасьці пра кагось, ён паказвае выключна свае праблемы і свае комплексы. Гарманічны і самадастатковы чалавек ня стане абгаворваць іншых. Ні часу, ні патрэбы ў гэтым няма. Я імкнуся да гэтага. Мне дапамагаюць добрыя людзі і Бог. Дзякуй. Бясконца ўдзячная.

У кожным з нас ёсьць як анёл, так і бес. Перамагае той, каго мы кормім. Сваімі ўчынкамі, словамі, думкамі... Я стараюся не забывацца пра гэта. 
Теги:

Comments have been disabled for this post.