"А сьметніца дзе?", - пытаецца разгублена сябар

Я вельмі люблю бацькоўскую кватэру. Паколькі мая бабуля жыве па прынцыпе "давярай, але правярай", то яна ў мае школьныя гады збірала грошы на платную вышэйшую адукацыю. Матуля таксама пачала капіць, калі я была ў 8 класе. Ня тое, каб яны ня верылі, што я паступлю сама на бюджэт, але на ўсялякі выпадак страхаваліся. А я паступіла. І матуля сабраныя для мяне грошы ўклала ў кватэру. Зрабіла касметычны рэмонт (а калі я была на 4 курсе, яшчэ адзін зрабіла), набыла новую мэблю (у нас вельмі файныя канапы: сядзеш  - ня ўстанеш, так прыемна на іх), паставіла новыя дзверы і шклопакеты. Утульна, карацей, у нас. 

Але. Ёсьць у маёй бабулі адзін забабон, якога я не разумею. Гэта сьметніца. Бабуля лічыць, што вядро для сьметніцы, якое выкарыстоўваюць усе - гэта няправільна. Маўляў: навошта сьмецьце зьбіраць, каб яно сьмярдзела! І яна прыдумала. Прыдумала геніяльна. Сьметніцай у бацькоў служаць... картонныя каробкі з-пад сока і малака. А паколькі туды нічога амаль не ўлазіць, то выносяць сьмецьце бацькі па некалькі разоў на дзень.

Самае цікавае было, калі да мяне прыязджалі госьці. паколькі мае бацькі не любілі гасьцей у доме, то бывалі яны раз на некалькі год. Але калі ўсё ж такі прыязджаў нехта, то чалавеку заўжды была неабходная сьметніца.

У іншых дамах працэс выкіданьня госьцем фальгі ад цукерак, напрыклад, праходзіць незаўважна. Але не ў нас. У нас пошукі сьметніцы ператвараліся ў адкрываньне ўсіх шкафчыкаў на кухні, зазіранне пад мойку. А пасьля гучала: "Ася, нешта  я сьметніцу не знаходжу!" Я бегла на дапамогу і паказвала на пусты пакет з абрэзанай крышкай з-пад літра сока. "Гэта???" - пытаецца госьць. Я моўчкі ківаю і рыхтуюся патлумачыць, чаму ў нас ТАКАЯ сьметніца... Госьць у недаўменьні чухае патыліцу. Яму дзіўна. Вельмі дзіўна. Мы ідзем за стол. 
  • Current Mood: productive productive
Цікава! У маёй бабулі тое ж самае. Так, пакеты з-пад соку, а яшчэ вядзерцы такія пластыкавыя з накрыўкай, але гэта рэдка... Можа, усе бабулі падобныя?.. Можа, і мы такія будзем?.. ;)
:) дзякуй вам. а то я думала, што толькі мая бабуля такая. а, мо, гэта своеасаблівая форма эканоміі? бо бацькі рэдка выкідаюць пакет разам са сьмецьцем: яны сьмецьце вытрахаюць. а пакет мыюць. для наступнай порцыі :))

Edited at 2011-05-20 09:40 am (UTC)
мая таксама нейкі час у кружцы кіпяціла :)
пасьля перастала

рабяты, вы разбіваеце ўсе мае думкі, што мая бабуля ўнікум :)))
...Прыехала да бабулі, размаўляем на кухні, бабуля ўдарылася ва ўспаміны - як замуж выходзіла: "І вось, значыць, ідзём па Віцебску, сонейка, сукенка на мне такая прыгожая - белая ў рамонкі... Дык вось жа яна!" І на маё здзіўленне паказвае на свой самаробны фартушак, а на ім белы прамавугольнічак палатна з кветачкамі! А замуж мая бабуля выходзіла, на ўсялякі выпадак, 55 гадоў таму!
Вось што гэта? Эканомія?..
Мне здаецца, гэта такое ўменне кожную рэч прымяніць да справы, каб нічога не прападала дарма. Не таму, што грошай шкада, а таму што так увогуле, напэўна, павінна быць ва ўсім і ўсюды. Навошта раскідвацца рэчамі, словамі, справамі проста так? Усё павінна мець сваё месца, да чагосьці прылажвацца. І калі ўсё ў нашым жыцці пачынаецца і складаецца з драбязы, (як здорава пісаў, дарэчы, пра тое Андрэй Федарэнка ў сваім апавяданні "Бунін-Марцінкевіч" - нядаўна перачытала і знаходжуся пад яго ўражаннем), то бабуліны "пакецікі" як раз з гэтага кшталту.
Вось, можа быць, гэта такая вялікая бабуліна "мудрость", якой нам трэба вучыцца?..
гэта дарагія сэрцу ўспаміны. мне так падаецца... гэта я датычна сукенкі

а наконт прынямення рэчаў да справы - не магу не пагадзіцца. дзякуй за слушныя думкі :)
шчыра ад душы пасмяяўся=)
добра напісала)
а мая бабуля, напрыклад, усе прыгожыя абгорткі ад цукерак збірае, каб пасля паміж вокнамі пакласці, як на зіму вокны ўстаўляць трэба)) прыгажэй каб было
а зімой прыносіць пад прыпечак курэй (адзін час і парсюка малога) -- каб не памерзлі
але ў вёсцы збольшага, не здзіўляюцца -- не адна бабуля так робіць
і праўда, а што як памерзнуць?)
бабулі і дзядулі -- гэта скарб, часам дзіўлюся іх знаходлівасці і мудрасці