Сардэчны прыступ праз серыял

У нас адключылі гарачую ваду, таму я амаль штодня езджу да бабулі. Заадно лячу Аську, раблю бабулі ўколі і пішу дыплом. Да дзяржіспыту таксама рыхтавалася тут, бо неяк дома прыемней вучыцца. Працаваць не. Затое для вучобы тут атмасфера шыкоўная (мо, школьная памяць нагадвае пра сябе?..)

Бабуля тым часам павольна,але ўпэўнена падсадзіла мяне на… серыял! “Учора скончылася вайна” называецца. Сюжэт такі. 1945 год. Канец вайны. У вёску прыязджае маладая, энэргічная, прыгожая Каця. Яе прызначылі старшынёй калгаса. Яна працуе, уздымае гаспадарку,пра ўсіх, акрамя сябе, клапоціцца…

У Кацю закохваюцца адразу 2 хлапцы. Адзін – вельмі прыстойны Грыша. Другі – балагур, прыгажун ды бабнік Колька. А Колька гэты жанік грышкінай сястры Галі. Яна апынаецца кінутай дзеля прыгожай ды разумнай Кацярыны. Галю гэта не задавальнае і яна ўсімі няпраўдамі імкнецца вярнуць Кольку. Ды распускае брудныя плёткі пра ненавісную Кацю, прылюдна яе зневажаеі г.д. Даходзіць да таго, што хлусіць усім,быццам яна цяжарная ад Колі, якога прымусам з ёй ажэньваюць. Каця, закаханая ў Колю, назло яму выходзіць замуж за брата Галі Грышу.

Хутка становіцца вядома, што Галка схлусіла наконт цяжарнасці. Коля кідае яе і працягвае дабівацца Кацярыну. А яна як прыстоная гарадская дзяўчына, маладая жонка, адмаўляе Колі, хоць і закаханая ў яго. Кацяспадзяецца пакахаць Грышу, мужа свайго.

Каця вельмі прыстойная дзяўчына. Але яе ўзьненавідзелі амаль усе ў вёсцы. Галка – ясна чаму. Бацькі Галі таму, што Каця быццам жаніха ў дачкі адбіла. Хоць не адбівала яна яго. Бацька Галін шчэ і з паліцаямі сувязь мае. Нехарошы, злосны, грубы чалавек. Іншыя “бабанькі” ня любяць Кацю “за кампанію”. Вёска, што з яе возьмеш. Ня любяць тут гарадскіх, чужынцаў.

Перажываю я за Кацярыну. Роднай яна мне стала. Быццам сяброўка. Адказная дзяўчына, якая шчыра не разумее, чаму яна так усім замінае. Так і кажуць ёй у вочы: з’язджай, ня любім мы цябе, лішняя ты тут. А яна ж старшыня, галоўная ў калгасе…

Бабуля мая таксама дужа да яе перажывае. Ды яшчэ пры кожным стрэле (у лясах паліцаі, бандзіты, таксама тыя шчэ гульні) падскоквае і войкае. Месцамі нават плача. Я вельмі хвалююся, як бы ў бабулі сардэчнага прыступа не было. Праз серыял.
  • Current Mood: nervous nervous
promo paplauskaja june 3, 2016 14:14 6
Buy for 40 tokens
Рассказала порталу Socnews.by про проект #девиЖЖник. Как все начиналось Примерно два года назад я вернулась к своему блогу в ЖЖ. Активно общалась с другими блогерами, в основном, девушками, и поняла, что им не хватает оффлайн-тусовок, выходов в свет и реального общения друг с другом. В…
меня мама подсадила, 2 дня с ней смотрела и всё, дома у меня этого канала нету)
я акурат твой блог глядзела, калі ты мне адказ пісала :) у мяне дома наагул целіка няма. таму пакуль ў бацькоў, то гляджу. а калі прапускаю серыю, то бабуля мне тэлефануе і падрабязна распавядае, ШТО я прапусьціла :)) адказна яна ў мяне

Edited at 2011-05-19 06:15 am (UTC)
Сястра ўсё глядзела кожны вечар, слёзы пускала))))
Цярпец не магу фільмы/сэрыялы пра вайну
я таксама не люблю. але гэты серыял не пра вайну. пра каханне, адносины, здрады, подласьць. пра чалавечую сутнасьць, адным словам
ох ты! як зачапіў гэты серыял людзей :) Грышка харооошы. Вельмі сімпатычны хлапец. мне таксама ігра актораў маладых пабадаецца. ужыліся ў ролі. у Каці Рэнату не пабачыла :))

каб абмінаў, трэба загрузіць карцінку і зрабіць так:

Мы с мужем тоже три, вроде бы, последние серии смотрим) Он первый начал, а за ним и я с чашкой чая вечернего вместо ЖЖ к телику подсаживаюсь)
так нас багата :) цяпер калі буду серыял глядзець, буду ведаць, што ня толькі я не сяджу зараз у сеціве :))
блін, гэтыя серыялы! я іх пазьбягаю)) затое, калі пачынаю які глядзець - ад целіка не адкалупаць :( Як "Брыгаду" гляджу, заўсёды на 14-й серыі раву як белуга.
а я не гляджу іх зусім. а вось гэты адным вокам усё ж гляджу. пакуль ў бацькоў жыву )
Я сегодня чуть на самом деле приступ сердечный не заработала на этом кино. Аж дышать плохо стала на сцене с кровавым топором. Ну вас, Асенька с моим мужем! )) вы уж без меня смотрите, в сети оно как-то спокойнее))
ну так и я ж про это. одни понапридумывают и наснимают, другие смотрят и нервничают в слезах.
эта да
я нават абрадавалася, калі Грышка яго прыкончыў. ён нерэальна жорсткі нейкі
Короче, к концу сериала никого в живых не останется, хорошо, хоть дитя из деревни увезли, может выживет...
:(
так. сёння апошняя серыя была... шкада, што Каця з Колем не засталася. ды і Аню шкада :(
усіх пазабівалі. ці то паліцаі, ці свае - за здраду
Каця засталася з Грышам,нарадзіла яму дзіця.