У тваіх вачох іскрынкі ;)

У яе дом весь у сонейках. І блог у яе сонечны. І ўсьмешка ў яе сонечная. І вочы прыгожыя. І сама - прыгожая, чыстая, сапраўдная. Яна прыйшла ў маё жыцьцё нечакана. Прыйшла сьветам і радасьцю. Шчырасьцю. У нас былі сумесныя фотасесіі - і атрымліваліся класныя фоткі. Мы з яе ініцыятывы пускалі бурбалкі - і быў файны настрой. Мы разам хадзілі на танцы - і ператварыліся ў вар'яцкіх сястрычак. Ладзілі блюда-паці - і былі Піпі і Нільсанкай. Пісалі адна адной папяровыя лісты - і чыталі іх "тут і зараз".  

Месяц мы ня бачыліся. Яна ў шпіталі. Ёй зрабілі некалькі аперацый, вельмі складана праходзіць рэабілітацыя. У шпіталі правяла свой ДН, ДН мужа, ДН ягонай сястры, гадавіну вясельля... Яна той шчэ баец! Мужна трымаецца. І нават усьміхаецца. Заўтра зранку паедзе ў цэнтр рэабілітацыі, што недалёка ад Менску. А мы нават пабачыцца ня можам, бо я лячуся дома, саплямі абматаная :(

АЛЕ.

Зьнічанька, харошы мой чалавечак, ты паправісься. Мы будзем доўга шпацыраваць і есьці марозіва. Рознакаляровыя смачныя шарыкі. Мы будзем бурбалкі пускаць. Шмат-шмат. Як і тады - увесь праспект будзе ў бурбалкавых абдоймах. Будзем чытаць вершы. Воліны, твае, мае, нашыя. Пакатаемся-такі на роварах! Абяцаю, што я буду харошым спадарожнікам. Зьезьдзім у Гародню! А Юрка будзе ісьці за вар'яткамі-намі і варчаць. Хехе. Зробім смачныя шашлыкі. М-м-м-м! Прасьпяваем што-небудзь харошае. Разам. Будзе шмат-шмат усяго.

Ты толькі папраўляйся. Калі ласка. І памятай: на адлегласьці далоні. Я ганаруся табой :*
  • Current Mood: okay okay
Теги: ,
Так расчуліла - я плачу. Шчыра. Ты даўно не пісала. І я ведала, я адчувала ўсё-усё...
Таму я ня верыла... я не да канца... думала, што мне пачулася... Нават пасьля сустрэчы я адчула толькі крок насустрач, і падумала, што ўсё будзе добра (але менавіта ў будучым часе). Таму што мне і самой трэба было Вярнуцца. Не да пачуцьця, бо маё ЛЮблю не зьнікала ні на хвіліну. Але знайсьці нітачкі, адчуць узаемнасьць.
А зараз ізноў - з галавою.
Што ты са мною робіш?
:) я рада-рада.
напішу дыплом, прыеду да цябе і мы што-небудзь крэатыўнае прыдумаем ;)