Калумністыка. Сэ-ля-ві

Беларусь - краіна эсэістаў. Эсэ - надзвычай распаўсюджаны ў нас жанр і метад. Бадай, усе беларускія пісьменнікі пішуць эсэі. Ды й крытыкі любяць гэты жанр. Крытыка цяпер мае ярка выражаны публіцыстычны ды эсэісцкі характар. 

Публіцыстычны - каб зацікавіць ды пазабавіць чытача, такім чынам не прааналізаваўшы, а - прарэкламаваўшы кнігу-дыск-фільм-спектакль.

Эсэісцкі - бо так прасцей. Да таго ж, павышаную ступень суб'ектыўнасці можна лёгка апраўдаць. Маўляў, эсэ - гэта асобаснае ўспрыманне твора, ягоны разгляд праз прызму ўласнага і вялікага "я". Таму - сэ-ля-ві.

Вельмі дзіўна, што ў краіне эсэістаў зусім не развітая калумністыка, у аснове якой менавіта эсэісцкі метад. Ці то рэдактары выданняў не бачаць сярод журналістаў-публіцыстаў-блогераў тых, каму хочацца даверыць аўтарскую калонку, ці то калонка як такая нашым выданням папросту нецікавая.

У расейскім друку, напрыклад, аўтарскія калонкі вельмі папулярныя і чытаныя. Там у фаворы калумністыка ў глянцы. Возьмем часопіс, GQ. Сталыя аўтары Быкаў, Лімонаў ды іншыя пішуць на зададзеную тэму. Паколькі ўсе яны вельмі розныя, атрымліваецца досыць цікавы кактэйль "па тэме". І ў тэму. Калумністы GQ - самі па сабе цікавы, вядомыя аўтары, калонкі якіх і часопіс робіць больш запатрабаваным. Ведаю людзей, якія набываюць GQ выключна дзела 15 старонак калумністаў. 

Калумністыка ў заходняй прэсэ цвіце і пахне. Там калумніст - аўтарытэтны журналіст, з меркаваннем якога лічацца.

Калонкі - гэта прэстыжна. Як для іх аўтараў, так і для выданняў, у якіх яны друкуюцца.

Што ў нас? Атас. Калумністыка як паняцце фактычна адсутнічае. Тое, што ў нас друкуюць пад выглядам калонак - проста смех. Што такое калумністыка, слаба разумеюць як рэдактары ды самі аўтары, так і чытачы, што ахвотна дэманструюць у каментарах да тэкстаў "калонак", выкладзеных у вялікіх ды малых інтэрнэтах.

Газеты. "Літаратура і мастацтва". Калумністы прыйшлі, напісалі па 7 з паловай калонак і сыйшлі. Праз незапрабаванасць і незадаваленасць. А калі шчыра - рэч у элементарным неразуменні, чым ёсць калонка. Але тут хутчэй пытанні не да запрошаных аўтараў, а да рэдактара, для якога калонка, замалёўка, рэцэнзія і водгук - адно і тое.

"Звязда". Тэксты, прэзэнтуемые тут як калонкі - няйначай, як запісы ў блог. Часта - ні пра што. Зноў пытанні да рэдактара.

Сеціва. "Новая Еўропа". Калумніст Ганна Кісліцына. Вось тут - нешта больш-менш падобнае да калумністыкі. Бойка, востра, актуальна. Ёсць што пачытаць ды абмеркаваць.

Глянец. "Йога+life". Нядаўна распачатая калумністыка пакуль што абнадзейвае. Калумністы Андрэй Каравайка і Ганна Шадрына. Што будзе далей - пакажа час, пакуль рана рабіць высновы.

Вось і ўся, па сутнасці, калумністыка.

Пляцоўкі для развіцця аўтарскіх калонак - ёсць. Той жа часопіс "КУ." Пытанне ў калумністах, якія будуць не толькі разумець сутнасць гэтае адказнае справы, але і пісаць яркія, вострыя тэксты.

Нам неабходна развіваць калумністыку. Я так лічу.
  • Current Mood: good good
Я был колумнистом полтора года. Потом надобность во мне отпала. Да и мне надоело подрываться по звонку из редакции - "завтра-послезавтра выдайте 2 000 знаков на такую-то тему"
Эканоміку развіваць трэ' - заводы без грошаў засталіся, валюты няма, інфляцыя штодня ўгару паўзе, а вы тут са сваімі камуністамі калумністамі народу мазгі шморгаеце. Цьху!
Одно другому не мешает. Я, например, работаю на заводе. И про это в основном и писал в своей колонке.
Пытаюся як у журналіста. Спадзяюся, у Вас ёсць правераныя крыніцы інфармацыі, што калумністы "ЛіМ"а, напісаўшы па "7 з паловай калонак", сышлі "праз незапатрабаванасць і незадаваленасць"?
Серега Канашиц пишет крутые колонки в СБ на тему спорта!