Жарсці “ціхага” цэнтра

Тамара Лісіцкая “Ціхі цэнтр”, Мн., Рэгістр, 384 с.

Тэле-, радыёвядучая Тамара Лісіцкая перавыдала свой другі раман “Ціхі цэнтр”. Кніга выйшла ў новай серыі выдавецтва “Рэгістр” “Кінараман”: у сакавіку на адным з беларускіх тэлеканалаў мы зможам пабачыць чатырохсерыйны фільм “Ціхі цэнтр”, зняты на кінастудыі “Беларусьфільм” рэжысёрам Рэнатай Грыцковай.

Як адзначыла на прэзентацыі кнігі Тамара Лісіцкая, сучасны варыянт рамана “Ціхі цэнтр” значна адрозніваецца ад папярэдняга, што пабачыў свет некалькі гадоў таму. Пасля таго, як Тамара напісала сцэнар для фільма, яна перайначыла і сам раман: шмат чаго дадала, скарэктавала, многія сцэны перапісала цалкам.

Адчуваецца, што перавыданне рамана рыхтавалася з аглядкай на фільм: у тэксце ўвесь час фігуруюць кіношныя тэрміны: “нейкае кінематаграфічнае здранцвенне”, “на імгненне выйшлі з агульнага сцэнара”, “гэта ж нейкі кінематаграфічны абсурд”… Зрэшты, Тамара Лісіцкая так ярка выпісала герояў рамана, што хочаш-не хочаш, але пачынаеш адчуваць сябе суседам жыхароў старога дома 1049 года пабудовы. Дом насяляюць людзі нестандартныя, вельмі характарныя: наркаман Міця з жонкай Аліяй і сынамі-джыгітамі Трыстанам і Эрыкам; дворнічыха-алкагалічка Ірына Паўлаўна з дачкой Таняй, журналісткай-фрылансерам, якая піша рэкламныя тэксты і носіць у сабе букет комплексаў жанчыны сярэдняга ўзросту, муж Тані Ігар, незапатрабаваны музыка-“геній”, які, як і цёшча, жыве за кошт няшчаснай Тані; добрая і адказная Лілія Сцяпанаўна і яе сын з сіндромам Даўна Алёшанька, а таксама квартыранткі Насця Першая, дзяўчына няцяжкіх паводзінаў, і Насця Другая, нефармальная асоба, вучыцца на рэжысёра; Святлана Маркаўна, састарэлая актрыса, якая праз страх старасці стала соцыяфобкай, ды яе сабака Чапа, якога за гучны голас ненавідзіць весь дом. Жыццё дома і яго насельнікаў рэзка мяняецца са з’яўленнем у ціхім цэнтры бізнэсмэна Вадзіма, які, пажыўшы ды папрацаваўшы ў Маскве, вырашыў вярнуцца ў “радавое гняздо”, ды ягонай жонкі Волі, бяздарнай, не абцяжаранай розумам актрысы мадэльнай знешнасці.

Тамара Лісіцкая ў рамане ўзняла шэраг істотных праблем сучаснага грамадства. Адна з іх - анкалогія, якая забірае не толькі старых (актрыса Святлана Маркаўна трапляе ў бальніцу ў вельмі цяжкім стане), але і маладых (10-месячная дзяўчынка Даша).

Аўтар усебакова разглядае праблему маральнага выбару і адказнасці бацькоў за дзяцей. Тая ж Даша, ад якой адмовіліся бацькі, калі даведаліся пра хваробу (Дашу напрыканцы рамана ўдачарае журналістка Таня) ды 33-охгадовы Алёшанька з сіндромам Даўна, яд якога не адмовілася матуля Лілія Сцяпанаўна. Наадварот, яна робіць усё, каб у сына было паўнавартаснае жыццё: адукоўвае яго, чытае Пушкіна, Ахматаву, Бродскага, Гогаля… Алёшанька, дарэчы, шчэ і малюе нядрэнна.

Вельмі яскрава адлюстрозваецца ў рамане праблема творчай незапатрабаванасці. Гітарыст-віртуоз Ігар не ўмее прадаваць свой талент, піша музыку, але не зарабляе ёй на жыццё. Даводзіцца граць на вяселлях для пьяных гасцей. Калісці бліскучая актрыса Святлана Маркаўна сыйшла з тэатра, калі адчула, што пачынае старэць. Яна грала выключна прыгажунь і пакутавала ад таго, што ёй не даюць больш сур’ёзных роляў, што яна аднатыпажная актрыса, што – смерць для творчых людзей. На фоне гэтай незапатрабаванасці і адчаю вельмі ярка глядзіцца эпатажная Насця Другая, пачынаючы амбітны рэжысёр, які шукае сябе, не ідзе па пракладзеных кімсці раней сцежках…

У поле зроку Тамары Лісіцкай трапляе праблема смерці і яе пераадолення. У рамане ёсць месца смерці біялагічнай (Святлана Маркаўна, якой дактары паставілі невылечныя дыягназ, з якім доўга не жывуць), якую немагчыма прыняць, разуменне якой даводзіць да адчаю, якая дапамагае зразумець каштоўнасць жыцця. “Вы разумееце, як балюча… траціць час упустую… альбо не ўпустую, але не адчуваючы смаку гэтага самага жыцця… А ён ёсць! І варта яго толькі раскаштаваць, як усё змяняецца! Але ніхто не разумее, пакуль не пачынае губляць гэтае жыццё! Яно ж заўжды ёсць, ты яе не заўважаеш!” – даводзіць Вадзім састарэлай актрысе, угаворваючы яе сняцца ў сацыяльным рэкламным роліку.

Героі рамана Тамары Лісіцкай паміраюць не толькі біялагічна, але і духоўна. Наркаман і алкаголік Міця, бацька двух малых сыноў, ды Ірына Паўлаўна, маці Тані, якая пачала піць пасля таго, як яе пакінуў муж. Для гэтых людзей жыццё скончылася даўно, ягоны сэнс – у спіртным. Калі Міця гэта разумее (“А толькі нуль мы з табой! Няма такіх грамадзян ужо на свеце! Вось такая праўда! Падохлі мы! Усё! Не выкараскацца! Памерлі раней за час!”), то Ірына Паўлаўна не верыць у заўчасную смерць. І – спраўляецца з ёй, кідае піць, кіруе рамонтам кварэты Святланы Маркаўны, якая таксама перамагла заўчасную смерць. А Міця, які паверыў у тое, што ён – жывы нябожчык, скінуўся з даху дома пасля чарговай алкагольнай дозы…

У кароткай прадмове да рамана Тамара Лісіцкая напісала: “Гэта кніга была для мяне неабходнай. Я сама сабе адказала на вельмі істотныя пытанні. Я сама сабе распавяла, што такое каханне, прыгажосць, смерць, страх… Я сябе супакоіла гэтай кнігай”. Атрымалася распавесці не толькі сабе, але і чытачам. У гэтым рамане кожны знойдзе свае адказы на шматлікія актуальныя пытанні. Жыццё працягваецца, усё будзе добра – чырвонай стужкай праз усе кнігі Тамары Лісіцкай.

Ася Паплаўская, ЛіМ, 13 мая, цяпніца :) 
помню анонсы на март этого года - перенеслось на следующий, или свежий ляп?
абяцалі ў гэтым сакавіку паказаць. калі артыкул здаваўся ў друк, быў сакавік. позна выйшаў артыкул. а кіно так і не паказалі :(
а, то есть не зря взгляд зацепился, странно что корректура не убирает такие вещи
так. не дарма. але. гэта тэкст, які быў у мяне на кампуцеры. ці прыбрала рэдактура пра паказ у сакавіку, ня ведаю. нумар газеты я шчэ ня бачыла. калі прачытаю артыкул у гзее - напішу :)
дзякуй. а я вось ня бачыла пакуль. трэба заўтра будзе дзе набыь газетку. толькі схаваць ад бабулі, каб ня выкінула ))

Edited at 2011-05-13 05:01 pm (UTC)
яна маладзец.

Офтоп: Валера, я не пішу ананімныя каментары

Edited at 2011-05-13 05:13 pm (UTC)
нічога я распавядаь не зьбіраюся. зараз ты зноў блісьнеш "логікай" і напішаш: таму што няма чаго сказаць. думай, што хочаш. я не напісала ніводнага ананімнаша каментара за жыцьцё. мне няма чаго хавацца.

размова скончаная.
дзякуй! таксама бачыла сёння артыкул=)
так, яшчэ не паказалі, там у іх на беларусьфільме дурдом пасля звальнення дырэктара.(
ды мне та за што дзякаваць? :)
да на БФ заўжды дурдом, са звалненнем ці без :)

як там пажывае інтэрв'юшка? :)