Як у нас зьявіўся зублефар Гадзя

Плямісты зублефар Гадзя зьявіўся ў нашым дзявоцкім "інтэрнаце" нечакана.

Я прыйшла дадому і мая аднапакаёўка Леся паставіла мяне перад фактам: з сёньняшняга дня з намі жыве яшчар Гадзя. Ён мілы і паслухмяны. Але мае адну асаблівасьць: калі да нас прыходзяць госьці, ён... адкідвае хвост. Такая форма пратэсту супраць чужакоў. Жыве Гадзя ў акварыўме. Яго маёй сяброўцы падарыў кавалер. На разьвітаньне. Калі я запыталася, чаму Гадзя, Леся распавяла, што яна (зублефар, у сэнсе) гадзіна - вось і Гадзя. "Пятровіч Хранова", - дадала я :)

Адным словам, да нас цяпер не прыязджаюць госьці - бо Гадзя адкідае хвост.  

Я думала выгульваць Гадзю на нашай шыкоўнай зялёнай зоне каля дома, але Леся сказала: "Калі яна пры гасьцях адкідвае хвост, то там і сама адкінецца!" Так і жывем. 
 
  • Current Mood: good good
promo paplauskaja june 3, 2016 14:14 6
Buy for 40 tokens
Рассказала порталу Socnews.by про проект #девиЖЖник. Как все начиналось Примерно два года назад я вернулась к своему блогу в ЖЖ. Активно общалась с другими блогерами, в основном, девушками, и поняла, что им не хватает оффлайн-тусовок, выходов в свет и реального общения друг с другом. В…
Усё, цяпер я дакладна не змагу завітаць да цябе ў госці. Бо адкіну капыты раней, чым Гадзя хвост:)))
:)))))))))) мы з Лесяй у гадзяй рагочам да болі ў жываце )))
а чо, вы іх баіцёся?
Баюся - гэта не зусім тое слова:)) Мяне пры выглядзе гэтых істотаў проста паралізуе, як труса перад удавам!))

:))))))))))) Гадзя на вас пакрыўдзілася. вось. сказала, што калі вас пабачыць, хвост пакіне пры сабе. прыныпова.
эта ні наша Гадзя. эта какаята красотка з інтэрнэтаў. а наша мілашка сьпіць у доміку )
Харошы хлопчык :)). Той, што падарунак зрабіў.

Гадзю можна натрэніраваць: запрасіць гасцей некалькі дзён запар. Першы раз адкіне, у другі нікуды не падзенецца - хваста ж ужо няма! :))
Ну нічога сабе, якая пяшчотная нярвовая сістэма! О_О
Файная жывёлка) Дзіўны кавалер)
Гадзя Пятровіч
Эх, вельмі люблю гэта тваё фота! Я ўжо казаў аднойчы гісторыю як усё было. Не , я зараз не пра Гадзю, ты не падумай. Гадзя таксама цудоўны герой, у паваге да гасцей адкідвае хвост. Але я пра тваё маленькае фота што справа ўсьміхаецца. Чорна-белае у зялёнай рамачцы. А зараз пра Гадзю! Маладзец што з'явіўся, ўсе сумоты, калі і былі, пройдуць. І хваробы таксама. Рад за вас. С павагай "Кунгфу-панда"