заняткі дзяцінства. садзік і хлопчык

Чым толькі я ні займалася ў дзяцінстве. Мае бацькі імкнуліся мяне ўсебакова развіваць. Бабуля нават на пенсію рана пайшла, каб са мной займацца: маці працавала, а бацька сыйшоў, калі мне было 6 год.

Калі яны мяне забралі з Таржка, я нават размаўляць не ўмела. Бацькі чыталі мне па складах. Вельмі шмат чыталі. Я з задавальненнем слухала, займалася развіваючымі гульнямі. У 6 год я ўмела чытаць, пісаць і лічыць. У першым класе мне няма чаго было рабіць на занятках. Дапамагала аднакласнікам, якім меней пашанцавала з бацькамі.

Калі мне было 3 гады, мяне адвялі на ангельскую мову для дашкольнікаў ды на танцы (пра іх я пісала раней). Пасьля я займалася вакалам (шмат выступала), малявала, грала ў тэатры, наведвала прыхадскую школу (спачатку пры храме Аляксандра Неўскага, пасьля - пры Доме Міласэрнасці). Яшчэ спрабавала сябе ў гімнастыцы ды ў боксе. Але мне не спадабалася.

Паколькі ў мяне былі праблемы са зрокам, бабуля, матуля і бацька вадзілі мяне ў спецыялізаваны садзік, дзе мне я праходзіла працэдуры. Зрок скарэктавалі. У мяне тры сталыя ўспаміны-асацыяцыя, звязаныя з бацькамі і тым садком. Калі вяла бабуля - узгадваюцца дактары і "засветы", калі матуля - то традыцыйная чакалядка, якую я набывала ў ларку па дарозе дадому, калі бацька - пераскокваньне лужынаў.

Быў у тым садку такі выпадак. Калі мяне прыйшла забіраць матуля, я заявіла, што застануся ночыць. Садок быў кругласуткавы, але мяне заўжды забіралі дадому. У той жа дзень хлопчык, з якім мы пасябравалі, папрасіў маю маці, каб яна мяне пакінула, бо яму сумна і страшна. Матуля пагадзілася. Мы дурэлі з тым хлопчыкам усю ноч, размаўлялі, страшылкі распавядалі. Выхавацелька расказала пра гэта маёй маці і мяне больш не пакідалі на ноч.
  • Current Mood: good good
:) музычная школа мяне абмінула, паколькі яе ненавідзела мая маці, якую прымушалі туды хадзіць