застацца без публікацый

мая бабуля любіць шмат прасторы. каб не было нічога лішняга. мінімалістка, так бы мовіць. таму яна ўсё, што лічыць лішнім  - нясе на сьметніцу. не пытаючыся дазволу. так, напрыклад, яна выкінула некалі мае 100 даляраў. не заўважыла, што ў "непатрэбную" паперку загорнутыя грошы. прычым яна зазірае ў шафы, шуфляды, у стол і выграбае "лішняе".

гісторыя з далярамі яе нічаму не навучыла. калі яна парывалася выкінуць маю падшыўку часопіса "Дзеяслоў" (а гэта амаль ЎСЕ нумары), мы з матуляй хутка пахавалі залатыя для мяне часопісы ў "недасяжнае" месца.

сёньня прыеххала дадому па свае публікацыі, неабходныя для справаздачы на дзяржаўным іспыце ва ўніверсітэце. калі я жыла з бацькамі, акуратненька захоўвала нумары газет з маімі артыкуламі ў асобнай фушлядзе. сёньня высветлілася немагчымае - мая бабуля выкінула ЎСЕ газеты з маімі публікацыямі! а іх было больш за 100! я захоўвала толькі вартыя ўвагі вялікі артыкулы, бо з першага курса ведала, што на камісіі яны мне спатрэбяцца. "я не паглядзела, што там і падумала, што табе непатрэбныя гэтыя газеты", - сказала яна ў сваё апраўданне. такім чынам, вялікі стос газет з маімі артыкуламі - на сьметніцы. у мяне няма ніводнай публікацыі на руках. да іспыту менш за тыдзень... 
  • Current Mood: stressed stressed
Разница между сканом газетной страницы и распечаткой веб-сайта газеты видна невооруженным глазом.