застацца без публікацый

мая бабуля любіць шмат прасторы. каб не было нічога лішняга. мінімалістка, так бы мовіць. таму яна ўсё, што лічыць лішнім  - нясе на сьметніцу. не пытаючыся дазволу. так, напрыклад, яна выкінула некалі мае 100 даляраў. не заўважыла, што ў "непатрэбную" паперку загорнутыя грошы. прычым яна зазірае ў шафы, шуфляды, у стол і выграбае "лішняе".

гісторыя з далярамі яе нічаму не навучыла. калі яна парывалася выкінуць маю падшыўку часопіса "Дзеяслоў" (а гэта амаль ЎСЕ нумары), мы з матуляй хутка пахавалі залатыя для мяне часопісы ў "недасяжнае" месца.

сёньня прыеххала дадому па свае публікацыі, неабходныя для справаздачы на дзяржаўным іспыце ва ўніверсітэце. калі я жыла з бацькамі, акуратненька захоўвала нумары газет з маімі артыкуламі ў асобнай фушлядзе. сёньня высветлілася немагчымае - мая бабуля выкінула ЎСЕ газеты з маімі публікацыямі! а іх было больш за 100! я захоўвала толькі вартыя ўвагі вялікі артыкулы, бо з першага курса ведала, што на камісіі яны мне спатрэбяцца. "я не паглядзела, што там і падумала, што табе непатрэбныя гэтыя газеты", - сказала яна ў сваё апраўданне. такім чынам, вялікі стос газет з маімі артыкуламі - на сьметніцы. у мяне няма ніводнай публікацыі на руках. да іспыту менш за тыдзень... 
  • Current Mood: stressed stressed
я б звар'яцела і пазабівала б усе і ўся (я псіх, мне можна:) )
трымайся!..
вельмі непрыемна. там больш за 100 вартых увагі работ, бо дробныя артыкулы я і не захоўваю :(

дзякуй
ну
трындос :(
я была ў такім шоку, што нават не крычала. у мяне не было словаў. пяць год працаваць, збіраць і...
у мяне сястра такая. Нажаль, я страціў надзею яе перавучыць. Яна з тых пра каго кажуць "сцы у вочы, скажа дошч ідзе" :(
Вось, мая бабуля такая жа! Шкада толькі, што дзядуля ўжо не можа пабурчэць наконт гэтага. Шэсць гадоў ужо як не можа...
спачуваю.
са мною зараз жывуць бацькі мамы, таксама шмат чаго цудоўнага робяць
шчыра спачуваю!! спадзяюся, атрымаецца ўзнавіць хоць частку праз бібліятэкі, альбо як...
хіба што ксеракопіі рабіць :( наўрад хтось пагодзіцца падарыць мне нумары газет з маімі артыкуламі
гэта псыхалягічнае растройства, як і барахольшчыкі (вельмі частая зьява ў Амэрыцы). Такім чынам людзі несьвядома спрабуюць пазбавіцца ад успамінаў мінулага.
Застаецца толькі перажыць, а пасьля набыць нешта з замком.
н-да.... представляю каково тебе! ....иной раз и хочется оправдать чьё-то действие и никак не получается...
ой вэй, жадаю посьпехаў у аднаўленьні страчанага.
я свае навуковыя публікацыі звычайна сканую й сьпіс вяду... але іх ня так шмат, як у журналістаў - у вас дык, мусіць, задзяўбесься сканаваць усё
ой. каб адсканаваць усё, мне трэба каля сканэра правесьи не адзин дзень :( а свае навковыя публікаыі я нават і не сканавала. навошта яны мне? спатрэбяа - знайду ў зборніках навуковых канферэнцый
не
там, мабыць, ёсьць тэкст. а мне патрэбныя артыкулы на газетнай паласе. таму што "тэксты з інтэрнэта" для камісіі пусты гук. такім макарам можна што заўгодна надрукаваць

Edited at 2011-05-08 08:07 am (UTC)
Тое, што ёсць у інтэрнэце можна раздрукаваць і паставіць пячаткі ў рэдакцыях. Тады ўсё лічыцца
Асюня, у тебя вся жизнь впереди...насобираешь еще не меньше публикаций.
Кстати, в библиотеках сшивают в архив такие штуки, может можно там сходить порыться и отксерить?
Ох, ну дык вы, Ася, маглі б ужо і кнігу выдаць. Нешта кшталту "100 лепшых публікацый Асі Паплаўскай" ;)
А ўвогуле, спачуваю, канечне. :(