Матуля і фіалкі

Мая матуля шмат гадоў вырошчвае кветкі. Асабліва любіць капрызныя фіалкі. У нас мала таго што ўсе падваконні, увесь балкон у фіалках. Вельмі шмат сартоў. Калі я прыязджаю да бацькоў, заўжды вока радуецца. Фіалкі матулю любяць, добра ў яе растуць. Адчуваюць дабрыню і спагаду зь яе боку. Вось і дораць прыгожыя кветкі.


Матуля пачала разводзіць фіалкі адразу пасьля інстытута, калі працавала ў Акадэміі Навук. Там многія дзяўчаты вырошчвалі іх, вось і яна вырашыла паспрабаваць. Пасьля яна выпадкова сустрэла жанчыну, якая разводзіць фіалкі на продаж. У яе больш за 2000 сартоў! Матуля купляе ў яе сажанцы. Нядаўна маці пасадзіла 7 новых кветачак. Чакаем, якімі вырастуць. 

Маці і яе любімыя кветкі
  • Current Mood: creative creative
Теги:
мая матуля таксама любіць кветкі - фіялкі, у яе шмат-шмат, розных-розных... а на лецішчы - ружы і лілеі!
я люблю сваю маму і яе любоў да кветак, бо у кватэры цёпла, ярка і ўтульна!

нашы мамы малайцы!