мой ключ да радасьці

Я пісала пра ліст ад Кіралы, які, разам з многімі іншымі рэчамі, мяне падтрымлівае і дае сілы на духоўныя перамогі нас самой сабой. Вось вам яшчэ адна невялічкая порцыя пазітыву і сьвятла:

Удзячнасць

Калі вашае сэрца поўніцца ўдзячнасьцю, любыя дзьверы, якія здаюцца замкнёнымі, могуць прывесьці вас да незвычайных адкрыцьцяў.

Адна жанчына падарожнічала і прыйшла ўвечары ў вёску. Яна папрасіла ў жыхароў прытулку на ноч. Але жыхары вёскі закрылі дзеры перад ёй і выгналі з вёскі.

Ноч была халодная, жанчына засталася галодная і без прытулку. Вішня ў полі дала ёй прытулак. Ноччу было зімна і жанчына не магла заснуць, да таго ж, гэта было небясьпечна: наўкола дзікія зьвяры. Ноччу яна прачнулася ад холаду і ўбачыла, як ў вясеннім начным небе распускаюцца кветкі вішні і ўсьміхаюцца месяцу. Перапоўненая прыгажосьцю, яна зрабіла рэверанс дрэву: "Дзякуючы ім, я засталася без прытулку, але знайшла сябе ноччу пад квітнеючай і вішняй і туманным месяцам!" З вялікае шчырасьцю яна падзякавала людзям, якія адмовілі ёй у начлезе, іначай яна спала б пад звычайным дахам і не пабачыла б гэтыя кветкі вішні, іх шэпт з месяцам і гэтае маўчаньне ночы... Яна не злавалася на людзей, яна не толькі прыняла, але і вітала іх учынак. Яна была ўдзячная.
 
Жыцьцё прыўкраснае і штоімгненьне яно прыходзіць з тысячай і адным падарункам для нас. Але мы такія занятыя, так засяроджаныя на сваіх думках, мы настолькі поўныя імі, што адмаўляем гэтыя падарункі. Бог прыходзіць увесь час, але мы працягваем адмаўляць яму...


Я знайшла свой ключ да гармоніі і радасьці.
Ён - у шчырым дараваньні і ўдзячнасьці за ўсё, што прыносіць мне жыцьцё.
За ўсё.
Наперадзе шмат духоўных урокаў. 

  • Current Mood: happy happy
Уолш "Диалоги с Богом":
"Моими (от Бога) всегда являются твои самые Высокие Мысли, твои самые Ясные Слова, твои самые Великие Чувства. Все, что меньше этого, —из другого источника.
...
Самая Высокая Мысль — всегда та мысль, которая содержит радость.
Самые Ясные Слова — те, что содержат истину.
Самое Великое Чувство — то, которое вы называете любовью.
Радость. Истина. Любовь.
Все три взаимозаменяемы, и одно всегда ведет к другим. Не имеет значения, в каком порядке их помещать."

Ты яшчэ Каэльё начытайся. Там табе канчаткова задураць галаву. А потым прачытай Архіпелаг ГУЛаг - і параўнай, і падумай, што мабыць не ўсё так проста і ў жыццё мы не не на курорт прыйшлі.