"...як і мы адпускаем вінаватым нашым..."

Суд адбыўся. Маю правату прызналі. Я вельмі ўдзячная, што нам патрапілася добрая, разважлівая суддзя, якая зрабіла адпаведныя высновы і прапанавала ёй папрасіць у мяне прабачэньне. ММ доўга ўпарцілася, адмаўлялася, гаварыла абразьлівыя рэчы ў маю адрэсу.

У другі дзень Вялікдня я прабачыла ёй усё. Зрэшты, людзі з Богам у душы так і мусяць рабіць. Гэтаму мяне навучылі бацькі. ММ папрасіла ў мяне прабачэння перад Судом .

Я рада, што так усё вырашылася. Я шчасьлівая, што змагла дараваць.
Дзякуй усім, хто мяне падтрымаў. Жыцьцё працягваецца :)
  • Current Mood: happy happy
Слушна." И милость к падшим призывал"! Тым больш, што паводзілася на судзе брутальна, нават судззя ёй гэта сказала ) Вартая жалю. "Бо ня ведаюць, самі што твораць". Таму і выбачаем.
ну й добра. прабачаць насамрэч ня так проста бывае, як нам здаецца. а здаецца нам, што мы такія добрыя-чыстыя-сьветлыя, толькі крылы прыстаўляй...
і словамі, і сваім валявым вырашэньнем сапраўды прабачаем з ахвотай, але ў сэрцы яшчэ доўга й ціха можа жыць боль. і часам выходзіць у выглядзе незразумелых ірацыянальных праблем.
там ад прабачэньня словам да прабачэньня сэрцам можа прайсьці ад некалькіх дзён да дзесяцігоддзяў. і вельмі добра, калі ласка сардэчнага дараваньня прыходзіць хутка.