касірка і пачуцьцё значнасьці

Сёньня адна маладая касірка адмовілася прадаваць мне цыгарэты: у мяне не было пашпарту з сабой. Не, мне не было прыемна (молада выглядаю!) ці непрыемна (ясна, чаму). Мне стала сьмешна. Сьмеючыся, пайшла на іншую касу, дзе больш сталая касірка без пытаньняў прадала мне патрэбнае. Першая, што працавала на суседняй касе, пабачыла, што я без праблем прыдбала "забароненае бяз пашпарту". Злосна зіркнула на мяне, чым шчэ больш мяне разьвесяліла. 

Мабыць, маладая толькі пачала працаваць і такім чынам хоча адчуваць "уладу" ды значнасьць. Альбо пакуль што "выконвае ўстаў". Нічога. Хутка і яна перабесіцца.
>Мабыць, маладая толькі пачала працаваць і такім чынам хоча адчуваць "уладу" ды значнасьць

Прыкладна з-за таго ж самага сёньня мент у мэтро мне ледзь не ў трусы лез, шукаючы "бомбу".

Шчыра скажу, вельмі б хацелася пасьмяяцца з гэтага ўсяго, але мяне ён раззлаваў ппц! Хацелася яму па санях заехаць.

Але што зь яго возьмеш - 18 гадовы выблядак з калгасу, які падымае сваю самаадзнаку з дапамогай тых, хто "ніжэй" яго ў рангу. Шкадаваць такіх нелюдзей трэба, а я раззлаваўся)))
Хаця калі я адышоў - узьнікла думка, як бы я яго мог апусьціць)) Там быў іншы мент, якому было за 40. Мог бы сказаць: "Прабачце, але няхай мяне праверыць лепш той міліцыянер, больш вопытны"))))
Трэба было ветліва ўсьміхнуцца, вярнуць цыгарэты і папрасіць замест іх пачак прэзерватываў :)