з нуля. нішто не дарма.

Сябра даслаў мне вельмі пяшчотны, кранальны ліст. Ліст, які настройвае на пазітыў і дорыць надзею на лепшае, дапамагае азірнуцца, усьміхнуцца і сказаць: "Эй! Ты чаво нос павесіла? Жыцьцё прыўкраснае!"

Вельмі своечасовы ліст. Дзякуй, Кірыл!

Буду з вамі час ад часу дзяліцца пазытывам з таго ліста. Проста таму, што я люблю, калі ўсё ўва ўсіх добра. Калі хвасты пісталетам, а вочы - усьмешкамі. Па-сутнасьці, нічога новага вы не прачытаеце. Я так думаю. Але часам так істотна паўтарыць для сябе даўно вядомыя рэчы. Проста каб не забыцца на іх. Бо ведаць і памятаць (а выконваць - наагул!) розныя рэчы.

"Я прасіў моцы... А жыцьцё дало мне цяжкасьці, каб зрабіць мяне моцным.
Я прасіў мудрасьці...  А жыцьцё дало мне прабелемы для вырашэньня.  
Я прасіў грошаў... А жыцьцё дало мне мазгі і цягліцы, каб я мог працаваць.
Я прасіў магчымасьці лётаць... А жыцьцё дало мне перашкоды, каб іх пераадольваць.
Я прасіў любові... А жыцьцё дало мне людзей, якім  я магу дапамагаць.
Я прасіў дабрабыту... А жыцьцё дало мне магчымасьці.
Я нічога не атрымаў з таго, аб чым прасіў. Але я атрымаў усё, што мне было патрэбна." 

Пачынаць кожны раз з нуля.
І ведаць, што ўсё атрымаецца.
Ня так, як мы таго чакаем.
Але так, як яно павінна быць.
"Нішто не дарма" (с).
  • Current Mood: good good
Теги:
promo paplauskaja june 3, 2016 14:14 6
Buy for 40 tokens
Рассказала порталу Socnews.by про проект #девиЖЖник. Как все начиналось Примерно два года назад я вернулась к своему блогу в ЖЖ. Активно общалась с другими блогерами, в основном, девушками, и поняла, что им не хватает оффлайн-тусовок, выходов в свет и реального общения друг с другом. В…
О, так! Ты ж ведаеш, гэта і мае любімыя мантры:)) Падобнымі думкамі сама сябе падтрымліваю і суцяшаю. Ды яшчэ спадзяюся, што калі-небудзь хоць штосьці атрымаю на халяву, без высілкаў... Таксама ж не зашкодзіць, праўда?:))
не зашкодзіць. але ня будзе для вас такім каштоўным, як тое, што атрымліваеца праз пакуты і перашкоды.
я часта думаю: за што мне ўсё гэта? а пасьля супакоўваю сябе тым, што ўсё ня проста так. усё ўсім вернецца, а мяне тым часам загартуе :) вашыя словы, дарэчы, пра загартоўку. часта іх узгадваю. самасуцяшаюся. трэба перачытваць часьцей такія вось рэчы

дзякуй вам, што вы ёсьць! вельмі захацела паўтарыць гэта...
добрыя думкі.
Калі ня супраць, я дадам.
1. Чалавек ніколі не атрымае тое, што жадае, бо сваім жаданнем прызнае адсутнасць; але ён заўжды атрымлівае тое, што выбраў і за што ЎЖО аддзячыў сусвету.
2. Майстра - гэта той, хто заўжды робіць свой найвышэйшы выбар - рэалізуе "найлепшы варыянт" сябе.
3. Мне надзвычай даспадобы такая гісторыя. Чалавек пытае ў Бога па заканчэнні свайго жыцця: глядзі, на пяску заўжды дзве пары слядоў, Твае і мае, але ў найцяжэйшыя імгненні майго жыцця я бачу толькі адны сляды - дык чаму Ты мяне тады пакідаў? Адказ: так, там адна пара слядоў, але яны Мае - у твае найцяжэйшыя імгненні Я нес цябе на руках.

А ці не любіш ты Кіплінга? Я вось закахалася ў адзін яго верш только з-за некалькіх радкоў:
...Запомни, что успех и пораженье -
Две лживых маски на лице одном.
Пусть правда, выстраданная тобою,
Окажется в объятьях подлеца,
Пусть рухнет мир - сумей собраться к бою,
Поднять свой меч и биться до конца.

Гэта мая "мантра поспеху".