падарожжа

разьмеркаваньне

Сёньня на журфаку было папярэдняе разьмеркаваньне. Ня буду засяроджвацца ні на камісіі, ні на самім працэсе, ні на выступе міністра інфармацыі. Адразу да справы.

Мяне разьмеркавалі ў Асіповічы! Дакладней, з прапанаваных мне Брагіна, Хойнікаў, Клецка, Асіповічаў і чагосьці, чагосьці і чагосьці яшчэ я абрала Асіповічы. 

Электрычка кожную гадзіну да Менску, Магілёўская вобласьць, інтэрнат (відаць, ад завода), заробак 521 тыс. бел. руб.  

А што? Дзеля чаго я вучылася на 9, 10, займалася навукай, друкавалася (і друкуюся) ў самых паважаных літаратурна-мастацкіх выданьнях і г.д.? Каб - што бы вы думалі? - правільна! Два гады адпрацаваць карэспандэнтам у "Асіповіцкім краі"!
 
Гэта выдатнае месца працы, скажу я вам! Мала таго, што аклад больш, чым у тым жа ЛіМе, дык яшчэ і Магілёўскую вобласьць усю аб'езджу, краіну сваю лЮбую працягну глядзець... З цікавымі людзьмі пазнаёмлюся, адпачну ад актыўнага багемнага сталічнага жыцьця... Пажыву па-чалавечы, карацей!
 
Буду пісаць вам з АСЯповічаў пра жыцьцё беларускага раённага цэнтра. Ждзіце! 
  • Current Mood: happy happy
Теги:
Оооо, Асенька, поздравляю!! Это бывает со всеми. Это распределение. Бесценный опыт. Отмазаться никак????
ты нічаво ніпанімаіш у жызьні, Валера!
працаваць у Асяповічах - гэта лепш, чым у Амстэрдаме! пра Хуйкавічы я наагул маўчу.

пачыму ніхто ніверыць, што я шчыра радая асяповічам?.. хнык :(
Поздравляю. Неплохое распределение, а через газеты в райцентрах многие прошли- школа жизни, так сказать. Многое там зависит от редактора. Вообще, всё надо воспринимать философски. Осиповичи - между Минском и Могилевом, железнодорожный узел, уютный городишко, Короче, в добрый путь, выпускник вуза. Но до этого еще ведь госы и диплом, поэтому тебе пока не до Осипович, как я понимаю
А чаго ж не ў Клецк?
Па сабжы: ёў! Гэта ж можна цяпер прымазвацца да цябе з просьбамі а-ля "Прасунь па блаце мае вершыкі ў асіповіцкую раёнку"! Крута, чо))
ну! так і буду там піітаў нашых прасоўваць
ты думаіш, чаго я так гару жаданнем там працаваць?
ася. трымайся
гэта сапраўды нягоршы варыянт, хаця з-за да таго, што да менску недалека
але ўсе роўна сумна
ася. можа яшчэ неяк зменіцца?
Абавязкова падавай дакументы ў магістратуру.
Дарэчы, што яшчэ хацела сказаць... не звязвайся з гэтым сэрцаедам, які нахабна да цябе заляцаецца:)) Ты бачыла яго "спіс" дзяўчат?:))
Лепш бы Клецак выбрала, там з пункту гледжання журналістыкі - цікавей ;)
Асіповічы - добры пачатак сур'ёзнага кар'ернага росту.
Біг энд сірыяс бізнэс
AciнГарадок
Если все выпускники подадут документы в магистратуру и их всех туда примут, некому будет ехать в Осиповичи.
Наверное, в магистратуру примут только самых достойных.