выбух. менск.

пішуць, што як мінімум 11 загінулых. больш за 100 пацярпелых...

18:40 Валянціна Аксак
: «Я выйшла з апошняга вагона мэтро на станцыі Кастрычніцкая, падышла да эскалятару, які вядзе да ўнівэрсаму „Цэнтральны“. Я не пасьпела ступіць на прыступку эскалятару, калі нешта зьверху над эскалятарам выбухнула, пачало валіцца і загарэлася. У мяне адным з асколкаў сьсекла сумку з пляча, дзякуй, усё гэтым і абышлося. Людзей было вельмі шмат, стаяў страшэнны крык, людзі гарэлі. Я бачыла нерухомых людзей, якія ляжалі. Людзі самі спрабавалі некаторых тушыць. Паколькі адрубілася электрычнасьць, стала цёмна, то выбірацца было вельмі складана. Я навобмацак ішла ў адваротны бок, і ня памятаю праз колькі часу выбралася да Дому афіцэраў. Праз гэта выйсьце выносяць параненых. Жудасная карціна...»

фота А.Матолька

  • Current Mood: sad sad
ня верыцца, што гэта адбылося ў родным горадзе.
у мяне сэрца ня бьецца, каалі я думаю пра семьі загінулых.
мае сябры і блізкія карыстаюцца метро штодня. страшна