Кісларод і ананасавы сок

Апошні тыдзень пью кіслородныя кактэйлі. Калі вы думаеце, што пілі ў парках ды куплялі ў крамах кіслародныя кактэйлі, я вас расчарую. Сапраўдныя кіслародныя кактэйлі робяць у паліклініках ды бальніцах.

Я пью кактэйлі з лекамі. Таму яны крышку гаркавыя. Іх нават ня пьюць: ядуць лыжкай чысты кісларод. Наліваюць крышку сока (мне дадаюць лекаў) і пускаюць кісларод з дапамогай адмысловага прыстасаваньня. Атрымліваецца абільная пена.

Я думала, што для кактэйляў можна скарыстоўваць любы сок. Аднак у паліклініцы толькі ананасавы. Сёньня даведалася, чаму: апынаецца, толькі ананасавы сок уступае ў рэакцыю з кіслародам і дае добрую пену. Іншыя сокі ўзаемадзейнічаюць з о-два ня так добра.

Многія распавядаюць. што пілі кіслародныя кактэйлі ў дзіцячым садку. Мне ж надарылася яго паспытаць толькі тыдзень таму.

Сёння ў мяне пасля кактэйля быў вельмі дзіўны, нават страшнаваты крыху стан. Такое адчуваньне было, што я глыбока ўдыхнула, а выдыхнуць - не магу. У такім стане правяла хвіляў пяць. Якія гэта былі хвіліны! Адчувальнасьць узрасла ў разы, усё цела стала аголеным нервам. Адначасова ўва мне змагаліся два страхі: што я лопну і ўзьлячу. Калі адпусьціла, стала нашмат прасьцей... 
  • Current Mood: good good
Ой, а што здарылася, чаму лякарня?
Мо... будзе бэбі? (я такі кактэйль у сваім жыцці піла толькі калі ляжала на захоўванні цяжарнасьці) :)
не, для бэйбі ранавата. іншая трасца.
я ведаю, што цяжарным яны вельмі карысныя - для камфортнага разьвіцьця дзіцяці.

Edited at 2011-04-11 02:46 pm (UTC)
Нам, дарэчы, рабілі са слівавым і яблыкавым сокам, па-мойму. І мне смак не падабаўся, калі шчыра. Мо ананасны, мой любімы, лепш бы "праканаў" :)
я думаю, без пігулак яны смачныя :)
мне вось доктар распавяла, што з яблычным сокам ня вельмі добра атрымліваюцца КК