Любоў. Паэзія. Жыцьцё

"Любоў - паэзія жыцьця". Так называўся паэтычна-музычны творчы вечар, што адбыўся ў Пушкінскай бібліятэцы 6 красавіка. 

Пад Моцарта, Шуберта і Бетховена чыталі вершы два цудоўныя паэты, сьветлыя, адкрытыя людзі, мае любімыя сябры Ганна Волкава (ganna_volkava ) і Зартошт Зарнушы

Зара - перс. Ён сам сябе так называе. Іранскі паэт, які піша па-руску глыбокія філасофскія вершы - тая шчэ экзотыка!

Падчас выступа Зара зазначыў, што паэзіі бяз суму не бывае: "Калі паэзія прымушае вас радавацца - гэта несапраўдныя паэзія".

Мне запомнілася Зарына параўнаньне паэта з губкай: паэт, бы тая губка, жыве, убірае-убірае-убірае ў сябе эмоцыі, досьвед. Націсьнеш - ільецца.

Ганна Волкава

Зара

Зьвярніце ўвагу на рукі паэтаў. Я ж кажу, адкрытые ў мяне сябры :) І паэзія іх - такая ж. Шчырая. Ад сэрца. Дрыжыкі працінаюць, дух захоплівае. Люблю такія вечары. Ціхай, блізкай паэзіі.

фота Ірыны Сіліверсьценка
  • Current Mood: happy happy
Теги:
ЦУД кажаш? трэба што-небудзь нацудоўнічаць для падтрымкі іміджу)))
Ты і Ганна. Вы разам. І вашая размова ў каментах пабудзіла гэтыя словы, якія напісала вышэй.