праВОН

сёньняшні дзень праходзіць пад зоркай пісьменьніцы Тацяны Талстой.

натрапіла ў яе блогу на запіс (клікабельная карцінка)



мы як мінімум ведаем: "Вон ад майго стэнда!", "Вон з маёй кнігарні!"
  • Current Mood: creative creative
promo paplauskaja june 3, 2016 14:14 6
Buy for 40 tokens
Рассказала порталу Socnews.by про проект #девиЖЖник. Как все начиналось Примерно два года назад я вернулась к своему блогу в ЖЖ. Активно общалась с другими блогерами, в основном, девушками, и поняла, что им не хватает оффлайн-тусовок, выходов в свет и реального общения друг с другом. В…
Пра апошні "вон" нічога не ведаю. Але і Альбац і Рынска мелі рацыю, пра сваіх апанентаў. Першая апанентка сапраўды не мае маральнага права называць сябе журналісткай, а другі - хамло і адмарозак, які не умее сябе паводзіць.

Так што, у сумнеўны рад Вы сябе паставілі...
Не бяруся меркаваць, якая там мараль у Рынскай, але менавіта на конт таго таварыша яна мела рацыю. Размова ж пра тое быдла, што 1) жанчын за дупу хватае або пра тое 2) што жанчыне нагу прастрэліў, калі я ўсё правільна разумею.
мяне парадаваў сам пост і яго дарэчнасьць. я ня буду разьбірацца ў сітуацыях, што там былі
Вам час стварыць тэг " бесіць", "крыўдна" ці нешта падобнае, а не спрабаваць хаваць негатыў за словамі "смех ды й толькі".
Мне дасюль помніцца гісторыя, як выкладчык выгнаў мяне з экзамена па філасофіі. Мне падавалася, што я падрыхтавана супер-пупер. Ішла на экзамен з намерам уразіць прахвесара сваім досведам і абазнанасцю. Адказваючы на пытанні білета, спасылалася на працы розных вядомых філосафаў, шмат цытавала па памяці. Карацей, трымалася ў стылі “язвізда”:) Выслухаўшы мяне і вельмі дабразычліва пасміхаючыся (!), ён запытаў: “А чаму вы не спасылаецеся на працы прафесара З.?” (Пра сябе ён гаварыў заўсёды ў трэцяй асобе). Я, купіўшыся на яго мілую ўсмешку, ігрыва адказваю: “Верагодна, прафесар З., як сапраўдны філосаф, не будзе настойваць, што яго меркаванні ёсць ісціна ў апошняй інстанцыі?” Ён заўсміхаўся яшчэ шырэй і так ціхенька-ветліва кажа: “Вон”. Да мяне не адразу дайшло (я ж адказала на ўсе пытанні, шпарыла, як апошні батан!). І ад разгубленасці я так па-дурацку захіхікала... Тады ён ізноў, ужо гучней: “Вон!” Карацей, выгнаў. Дык вось, пасля гэтага мяне доўга плюшчыла нават не столькі ад нездадзенага экзамена, колькі ад прыніжэння за сваё ідыёцкае хіхіканне, за сваё бяссілле. Гэта гісторыя мяне так моцна тады зачапіла, што я яе нават калісьці расказвала ў якасці “ўрэзкі” да артыкула ў “ЛіМе” (“Мастацкая філасофія”, 8 лютага 2008). Вось такі ў мяне быў “вон”:)
:( мда. выкладчык такі выкладчык. амбіцыі ў некаторых зашыбісь! асабліва ў аўтараў дапаможнікаў. але каб так!!!

карацей, у кожнага ў жыцці павінен быць свой "вон!"