злыдзень Вася

многія людзі схільныя верыць на слова іншым. правяраць інфармацыю лянота. ды й навошта? зручней верыць плёткам і чуткам. асабліва прыемна верыць брудным плёткам і чуткам. і людзі вераць. сказаў нехта: "Вася Пупкін - дурны злыдзень". "чаму?" - у лепшым выпадку запытаецца другі і атрымае "Да ты паглядзі на яго!", а часьцей за ўсё другі не запытаецца. прыме як дадзенае: "Вася Пупкін - плахой чалавек. Трэба трымацца ад яго падалей". пасьля прачытае ў інтэрнэтах, што Вася а-я-яй які нехарошы. а што да чаго - неістота. што нам-кабанам замарочвацца? і - аля-оп! - чалавек мае МЕРКАВАНЬНЕ пра Васю. і яшчэ багата людзей па-образу-і-падобію маюць такое самае меркаваньне. і ніхто з іх ня ведае Васю асабіста. але ўсе імкнуцца тое меркаваньне распаўсюдзіць. каб усе ведалі! і асьцерагаліся, абыходзілі Васю бокам-бокам! 

так і жыве Вася з рэпутацыяй "тупога злыдня", не зрабіўшы нікому нічога злога, сумленна працуючы і не абгаворваючы іншых. ні часу ў яго на гэта няма. да ўсяго, сумленне ды выхаванне не дазваляюць рабіць брыдкасьці. 
 
аднойчы трапляе Вася ў кампанію незнаёмых людзей. а яны Васю ведаюць. праз інтэрнэты, вядома. у кожнага зь іх - меркаваньне пра Васю! глядзяць яны на яго, шукаюць злобу ў вачох і агрэсію ў словах ды паводзінах. а Вася апынаецца маленькім худзенкім хлопчыкам у джынсах і кедах, які спагадліва пазірае на тых, хто мае меркаваньне. адным словам, паводзіць сябе сьціпла і прыстойна. у людзей непанятка: а мы-та думалі, што ён тупы! а мы та былі перакананыя, што ён - буйны злыдзень, што правакуе іншых на канфлікты і нервуе ўсіх сваёй нахальнай мордай!.. а мы! да нас! 
 
Вася спакойна размаўляе з імі, дзякуе за запрашэнне на вечарыну і ціхенька ідзе на іншае мерапрыемства. набывае па дарозе кактэйль, чытае кнігу ў парку, сустракаецца з сяброўка, разам зь ёй шпацыруе па праспекце і пускае бурбалкі.
 
людзі, што мелі сваё меркаваньне, у лёгкім шоку. у іх - ніпанятка. вобраз Васі, што ў інтэрнэтах і жывы Вася - ніяк, ну ніяк не спалучаюцца. "Апынаецца, Вася - адэкватны чалавек, прыемны нават. дарма мы на яго нагавоорвалі", - кажа нехта. астатнім толькі і застаецца, што пагадзіцца. 

Вася, сам пра тое ня думаючы, стаўся яркім прыкладам вельмі простай штукі: верыць трэба сабе, а не камусьці ў інтэрнэтах. не гаварыць пра чалвека пустое, калі вы яго ня ведаеце асабіста. ня верыць на слова - часта яно вывернутае.  Вася як ніхто іншы гэта ведае. Вася вольны ад навязвання яму "меркаваньняў". ён ня траціць сваё жыцьцё на нянавісьць. для яго гэта - толькі слова. 
  • Current Mood: good good
Теги: ,
ПРыкольны прыкладны запіс таго, аб чым я табе ўчора казала :)
Чмоокі :)
:) так. шчэ ўчора вырашыла, што трэба будзе напісаць. даўно я думаю над гэтай чалавечай асаблівасьцю - верыць іншым на слова. і радуюся, што сама не такая

і ты не такая.

:*
Верыць - толькі сабе. Ну, можна паверыць іншым, калі кажуць добрае аб чалавеку, напрыклад, што выдатны пісьменьнік, што яго вершы - гэта пераварот, зьнішчэньне ўсіх межаў; верыць у тое, што чалавек добры і сьветлы. Але верыць у тое, што чалавек злы - нельга; нават проста ў адмоўныя якасьці - правер на сабе і тады кажы. Таму ў мяне заўжды шмат пытальнікаў. І ў першую чаргу да тых, хто кажа, што "гэты чалавек...". Як там пра камяні ;)? Цяжка верыць людзям, якія кажуць дрэннае, якія называюць "тупым злыднем", бо паўстае пытаньне - а чаму яны гэта робяць? А што зь імі самімі ня так?
тое, што чалавек - выдатны пісьменнік - гэта не характарыстыка чалавека. гэта ацэнка ягонае творчасьці. гэта розныя рэчы: чалавек і ягоная творчасьць. творчасьць ацэньваць можа кожны. асабістае меркаванне. але плявузгаць пра чалвека. ня ведаючы яго - брыдка.
Ўа-ха-ха! %) Плакаў. %)))
Вася Паплаўская!! хДДД
Трымайце мяне чацьвёра. Дзякуй. %)
у сьвятле гэтага каментара вельмі міла выглядае тваё нядаўнае настойванне на сустрэчы.

прыўкрасна. дзякуй!
Дык нуачо? Ну пацешна-ж, не?.. Ці вам ня так сьмешна? Якая наогул была мэта допісу?
Дыкжэ-ж і я пра што. Ці не?.. Ну я гэта прынамсі меў на ўвеце, ня знаю, як вы гэта зразумелі. %)
Дык вось якога Васю ўжо каторы год шукаюць па маім тэлефонным нумары:))))!!
Што да мяне, дык аб ім у мяне такі склалася няправільнае меркаваньне на падставе кароткіх дыялёгаў зь ягонымі знаёмцамі. Напрыклад, пачыналі гнаць "ты чо старых друзей не ўзнаёж?"