гарбата

Як мы з lamma_mamma на сушы хадзілі

Учора з Арынай Лісецкай (lamma_mamma ) хадзілі. Шмат куды хадзілі. На сушы (бачылі як разьбіваецца шклянка ў руках нерадзівай афіцыянткі), у абменьнік (Арына здавала валюту (!!!), нас прапусьцілі без чаргі - як інвалідаў), у Рыгу (дзе Арына накупіла ўсялякай "экзотыкі", як сказала дзяўчына, што ўзважвае прадукты - яна тую экзотыку ўпершыню бачыла), у "Аліву" (папіць кавы. У выніку як сапраўдныя дзевачкі абпіліся малочнымі кактэйлямі. Доўга і ўпарта даставала са дна бакалаў ажыну. Дасталі, павесяліўшы іншых наведнікаў), пасьля, наетыя і напітыя, гулялі, палілі, размаўлялі (сустрэлі суценёра і разыйшліся).

Вось такі ў нас быў прыўкрасны вечар. А ціпер - ілюстрацыі.

гдзе-та там прытаілася сусьветнае зло - Ася Паплаўская



Арына на разьліве





Арына з кактэйлем. Уся сьвеціцца ад радасьці :)





Ідзі сюды, ажынка!

І
  • Current Mood: good good
Теги:
Рыга, Рыга... адна толькі назва.
Я вось прам за ёй жыву, паспрабаваў там колькі разоў па-латыску паразмаўляць - ніфіга не разумеюць!
Седзячы на працы нельга такия здымки разглядаць) Хачу суууушы)