Перамогі нашых пісьменнікаў!

У сучасных беларускіх літаратараў Яўгеніі Пастэрнак і Андрэя Жвалеўскага перамога за перамогай! Поспех за поспехам!

Іх кніга "Час заўжды добры" стала кнігай года-2010 у намінацыі кніга для падлеткаў!

Акрамя гэтага, кніга трапіла ў лік фіналістаў найбуйнейшай рускамоўнай літаратурнай прэміі "Кнігуру", арыентаванай на падлеткаў.

За права выйсці ў фінал прэстыжнага літаратурнага конкурса спаборнічалі навукова-пазнавальныя і мастацкія творы: казкі, гістарычныя аповесці, гісторыі з сучаснага жыцця і з далёкага мінулага, дэтэктывы, фантастыка. І толькі аповесць нашых літаратараў Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак набрала максімальную колькасць балаў ад прафесійнага журы!

Хутка ў "ЛіМе" выйдзе мая рэцэнзія на "Час заўжды добры", і ў "Літаратурнай Беларусі" у красавіку выйдзе мой матэрыял пра кнігу.

Піяру кнігу ўсяляк, таму што сапраўды актуальная, цікавая, з выдатным гумарам і неверагоднай любоўю да дзяцей напісаная. Гаварыць пра вартыя ўвагі ўзоры сучаснае беларускае літаратуры ой як прыемна! І неабходна.

Дарэчы, мой асобнік кнігі пайшоў па руках: яе чытаюць ня толькі сябры, але і іх дзеці. Гэта пра многае гаворыць ;)

Жэня, Андрэй, я шчыра віншую вас! Зычу вам і далейшых гучных перамог! Яны - я ўпэўненая - будуць! Радуйце і надалей чытачоў сваімі творамі!
  • Current Mood: happy счастлив(а)
хех, а между протчым, фізфак скончыў. адна зь легендаў Аргкамітэта Дзён Фізыка