Кніга Ігара Бабкова трапіла ў паўфінал еўрапейскай прэміі Angelus

Раман беларускага пісьменніка Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” ў перакладзе на польскую мову трапіў у паўфінал літаратурнай прэміі Сярэдняй Еўропы "Angelus".

Усяго на перамогу прэтэндуюць 14 кніжак. Сярод сапернікаў Бабкова – польскі пісьменнік Ежы Пільх, Ёзэф Шкварэцкі з Чэхіі, а таксама Бернард Шлінк з Нямеччыны.

Найвялікшая польская літаратурная прэмія заснаваная горадам Вроцлавам і выданнем "Dziennik Gazetę Prawną". Яе ўручаюць штогод за польскую або перакладную прозу з 21 краіны Сярэдняй Еўропы.

Сёлета пераможца атрымае 150 тысяч злотых (прыкладна 53,5 тысячы долараў). Фінальная сямёрка будзе вядомая 20 кастрычніка, а ўручэнне прэміі адбудзецца 5 снежня.

Святлана Адзінец, ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ