шкадую. спачуваю. радуюся.

шкада тых, хто не імкнецца разабрацца ў сітуацыі перад тым, як яе адкаментаваць.
шкада тых, чыё жыццё складаецца з іншых жыццяў. у розных варыяцыях.
шкада тых, хто жыве па прынцыпе "мая-не мая тусоўка".
шчыра шкада ўсіх тых, хто дазваляе сабе пісаць пра іншых брыдкія рэчы.
калі я думаю, што аднойчы ім будзе вельмі кепска за ўсё тое зло, што яны нясуць у сабе, я прашу ў Бога, каб ня вельмі жорстка з імі абыходзіўся. я ж моцная. я ўсё вытрымаю. і - вытрымліваю. а вось яны...

спачуваю помслівым.
спачуваю тым, хто ня бачыць відавочныя рэчы, а таму ніколі ня будзе імкнуцца да аб'ектыўнасьці.
спачуваю тым, хто на зло адказвае шчэ большым злом.
спачуваю тым, хто не разумее: УСЁ вяртаецца. узмоцненае ў разы.
спачуваю тым, хто няшчыры сам з сабой
і - са сваім сумленнем.
спачуваю тым, хто не ўмее дараваць
і - прасіць прабачэння.
спачуваю ўсім людзям, якія нясуць іншым адно - зло і нянавісьць. яна іх спапяліць. знутры. яны самі гэтага не заўважаць. а позна - будзе. ужо. 
спачуваю тым, хто злосьліва пасьмяецца, чытаючы гэты пост.
і тым - хто кінецца пісаць агідныя каментары. 

радуюся за тых, хто думае, што бяз іх іншым жыць - немагчыма.
я вось ведаю, што без мяне - магчыма. вельмі і вельмі.
і нават тыя, хто клянецца мне ў шчырае любові, праз паўгоду-год будуць казаць тое самае - іншаму чалавеку.
 
  • Current Location: дома
  • Current Mood: tired tired
  • Current Music: Т.Беланогая "Болей ня трэба"
Мы, моцныя, павінны зносіць нямоцы слабых і не сабе дагаджаці.
(Рым. 15:1)
чаму нельга шчыра любіць больш за аднаго чалавека? вядома, можна :)
проста незаменных няма
сп. Яўген, маеце рацыю!
Асоба! Тым мы і істотныя. І калі ты знаходзіш СВАЙГО чалавека, у цябе за плячыма вырастаюць крылы. А калі яго няма, калі ён зьнік... ну, канешне, не памрэш, будзеш жыць далей, але з асэнсаваньнем, што ў цябе яго болей НЯМА. НЯМА!!! Гэта вельмі страшна - НІКОЛІ.

У мяне крылы ЁСЬЦЬ. Бо ёсьць гэты чалавечак. Чалавечак, якому зараз сумна і балюча, а ў мяне не хапае словаў... не хапае разуменьня, каб дапамагчы.
Я люблю гэтага чалавечка, разумееце? І таму асабліва балюча адчуваць сябе няздатнай дапамагчы.
словы шчырае падтрымкі дапамагаюць.
а лепей - быць побач. нават бяз словаў. проста, каб сябра быў у вашым святле.
ой. калі ласка, ня трэба грубіць.
адказваць грубасьцю на хамства - не найлепшы шлях :)
мне думаецца, што найлепшы варыянт - не зважаць на такога кшталту выпады