мае дэвізы

учора напісала сябру ў размове па скайпу: "нічога не планую, нікому ня веру, ні ў чым не ўпэўненая".

яму гэты дэвіз вельмі спадабаўся. ён і мне падабаецца. толькі варта дадаць: ня веру мужчынам. бо ёсьць усё ж людзі, якім веру. жанчыны, якія не падставяць і не падмануць. мае надзейныя сябры. мой тыл. 

і яшчэ. я вучуся жыць тут і зараз. а ня там і тады. тут і цяпер адбываецца столькі цікавага! так шмат трэба пасьпець, столькім людзям падарыць клопат і цеплыню... радавацца кожнаму імгненьню і зноў і зноў насычаць пяшчотай кожную клетачку... пазбаўляюся ад былога і з радасьцю гляджу наперад. атрымліваецца!

  • Current Mood: happy happy
Теги:
Асенька, я вельмі рада твайму "тут і зараз". Рада, што ты пачула пра смачную гарбату, чакалядкі, фота, лісты - усё тое, што можа прынесьці АСЯлоду-ТУТ :). Менавіта ГЭТА і істотна. Цяпер. Толькі так жыць. Дотыкі, пахі, гукі, фарбы. Імгненьне - вось, што каштоўна. Асабліва тады, калі (няма чаго!) думаць аб незьдзяйсьненьнях і нескладанках... карацей, ня ў тэму і ня варта. Думай аб сабе любай, аб тым, што прыносіць табе радасьць-тут.

І я ведаю, што гэта, бадай, самае складанае (ці "адно з..."), як для цябе, так і для мяне. Але, як кажа сп. Мацкевіч, думай ТУТ! (праўда, у яго іншыя кантэксты, але і яны падыходзяць зараз... ты разумееш пра што я і чаму).
Рада за тебя, иногда и нужно жить здесь и сейчас, ничего не планируя. Как подсказывает опыт - так лучше всего получается, даже лучше, чем когда все четко спланировано и взвешено. Спонтанно самые замечательные вещи в жизни происходят)
ээээ
я вообще-то скорее наоборот - женщинам не верю