Сяброўства

Сяброўства - гэта дзіўная Любоў. Насычаная... Розная. Яна ў радасці - радасць. І плячо, калі невыносна.
Гэта паветра. Шмат паветра! Паветра, якое неабходна... Паветра, якое вольнае...
Сяброў берагуць і любяць.
Сябрам сябе усведамляюць і з'яўляюцца...
Гэта не перадаецца па спадчыне. Але прымаецца ад жыцця як дар. Можа быць, самы істотны...

Мая Сонечная Марсіянка Ганна Волкава



Гэта мы, Ася, Каця і Оля на дні народзінаў любімай Ганнулечкі.

А цяпер пра сяброўства не ад Ганны, а ад сябе.

Сяброўства не бывае эгаістычным. Яно лёгкае. Сапраўды лёгкае. Як балёнік. Яно радаснае і сонечнае. Як дзьмухавец. Яно шчырае і сапраўднае. Як усьмешка. Яно - назаўжды. Як мы. Сяброўства ня ведае слова "бывай". Калі яно ёсць - яго ня можа ня быць.
Сябра ня будзе даймаць вас выразамі кшталту "я табе непатрэбная (-ы)", бо ён адчувае, ведае, што вы яго - любіце. Сябра ня стане чакаць кроку насустрач ад вас. Ён зробіць яго САМ.
Сяброўства - гэта ўменне дараваць. І прасіць прабачэнне. Разумець, дзе не меў рацыі. І - чаму.
Гэта - цуд. Беражыце сяброў. Яны нам даюцца звыш... Не губляйцеся. Прабачайце. "Пакуль людзі любяць, яны даруюць". Нішто іншае - не істотна. 
  • Current Mood: sad sad
Теги: