Ася і тытунь

Надакучыла тлумачыць усім свае адносіны з тытунем. Каб больш не ўздымаць гэтую тэму - гэты псто. 

я НЕ ПАЛЮ. У мяне няма ломкі і мне ня трэба выбягаць папаліць кожныя 2 гадзіны. Мае валасы і скура пахнуце не тытунем, а парфумай. Так, у мяне часта ёсьць цыгаріллы і цыгарэты ў сумачцы. Але ў мяне няма залежнасьці. І ня будзе. І пакіньце свае каментары: так усе пачаткоўцы-курцы кажуць. Я не пачаткоўца. Я палю час ад часу ўжо гадоў пяць. Магу паліць раз у два-тры месяцы, магу тыдзень паліць штодня. Магу як захачу. За гэты час залежнасьці не займела.

Я палю кальян - у сяброў, у Кальяннай№1, бо гэта вельмі смачна і атмасферна.

Я палю цыгаріллы, калі на іх ёсьць грошы, таму што гэта зноў такі смачна і зноў такі атмасферна. Цыгаріллы палю ў адзіноце. Заўжды.

Я палю цыгарэты. Адна і з сябрамі. Не "за кампанію", я ня з тых. А таму што мне так хочацца. Напрыклад, калі чытаю кнігу пра нялёгкія людскія лёсы. Вось зараз чытаю сцэнар любімага чалавечка - пад яго вельмі хочацца паліць. Таму што гэта эстэтыка... Таму што такія рэчы чытаюцца добра пад цыгарэту. Таму што пад тытунь добра думаецца, разважаецца, смуткуецца, плачацца...

Я палю, калі мне сумна, калі хочацца падумаць, калі хочацца пабыць сам-насам.

Я ведаю ўсё, што вы мне скажаце: гэта саманастройка, аўтатрэнітнг, самаперакананне і г.д. Ня трэба. Не гаварыце мне гэтае лухты. Я ўсе ведаю. Сама. Дазвольце мне абыйсьціся бяз вашых парадаў. Дзякуй.
а я сёньня вырашыў паспрабаваць кінуць. прынамсі - зрабіць максімальны перапынак.
невядома. я сёньня з пэўных прычынаў прачнуўся ў чатыры і ўсё такое. таму, уласна, такія думкі і зьяўляюцца. але паглядзім.
та! А я так і не запаліла. У сэнсе ў свой час былі розныя вопыты розных рэчаў, але нічога не прыжылося. Так і не зразумела, навошта людзі паляць)))))
ну, я ведаю людзей, каторыя пачалі паліць у 40))))
хаця нешта не хочацца)
А мне пад тытунь толькі кашляецца :) Таму я рада вельмі што ў нашай сям'і не паліць ніхто. Кожнаму-сваё :)
МОТИВАЦИЯ
Совершенно безупречная система мотивации,
способная обосновать даже употребление
анаши, опиума и героина.
Кальян уже освоен -
осталось поэкспериментировать
с его наполнением.
усё ж дазволю сабе. я палю ўжо 6 гадоў. і першыя гады паўтары-два я думаў менавіта як ты - не патыхае, не штодзьве гадзіны і г.д. зразумела, ва ўніверы куды хутчэй запаліць рэгулярна. можа гэта паспрыяла. тым ня менш, апошнія пару гадоў меў даволі моцную звычку, якая, калі падумаць, нічога не прыносіць. так што я ўжо чацьвёрты дзень не палю. кальян - па мне дык лепш яблык зьесьці, чым яго водар адчуваць. зрэшты, як і цыгарылы. а што да атмасфэрнасьці - ну гэта проста клішэ. толькі вось зразумеў я гэта позна.