"Усё мінецца, любоў застанецца..."

"А нехта прыходзіць на гэтую Зямлю, каб нікога не пакрыўдзіць". Я ніколі не забудуся на гэтыя словы выкладчыцы журфака БДУ Натальлі Зубчонак. Яна сказала іх мне, калі я вучылася ў 11 класе. Да сёння памятаю і памятаць буду. 

Я была вельмі крыўдлівай у школе. Крыўдзілася на дробязі, на якія іншыя папросту не зьвярталі ўвагу. Для мяне вельмі важныя дэталі, дробязі. Мая любімая школьная настаўніца абазначыла мяне так: "Чалавек тонкай душэўнай арганізацыі". І сказала, што мне давядзецца цяжка ў жыцьці. Цяжэй, чым многім іншым: я вельмі тонка ўсё адчуваю, вельмі востра рэагую на многія рэчы, заўважныя толькі мне...

Часта бывае, што чалавек цябе не хацеў закрануць, а ты пакрыўдзіўся. Чакаеш ад яго прабачэньня, а ён нават падумаць ня можа, што нечым цябе закрануў! То бок часта мы крыўдзімся, але нас ня крыўдзяць... Гэта розныя рэчы. Зараз я разумею гэта. Я нашмат меншая крыдліўка, чым раней. Я наагул амаль ня крыўджуся цяпер. Але адгукаюць на малейшыя перамены ў адносінах, у стаўленьні да мяне. Часта думаю: хораша было б не адчувать так тонка... Прасьцей было б жыць. Але гэта была б ня я...

Найбольш закранае маўчаньне, няўвага, раўнадушша. Я ведаю гэта, таму для блізкіх, дарагіх мне людзей я заўжды маю час. Я магу адкласьці ўбок усе справы і быць побач, калі гэта патрэбна майму любімаму чалавечку. Найвялікшая каштоўнасьць у жыцьці - людзі, якія цябе любяць, якіх любіш і цэніш ты. Усё мінецца, а людзі застануцца.

Я вельмі баюся не пасьпець сказаць "люблю" і "дзякуй"...
Баюся не пасьпець падарыць радасьць, цеплыню. Цуд.
Не магу дазволіць сабе ўпусціць мажлівасьць усьміхнуць блізкага чалавека. 
  • Current Mood: good good
У крыўджанні (кагосьці) нятрэба вялікага майстэрства, кожны да гэтага здольны, а вось ва ўменні дараваць - ... Ні адзін раз трэба перакрочыць свае прынцыпы, амбіцыі і г.д. І галоўнае - дараваць ад сэрца:-)
Неверагодна, як ты мяне зьдзиуляеш сваiмi такiмi шчырымi адкрытымi запiсамi. Дзива тое, што часам я гатовая падпiсацца амаль пад кожным словам. I як такое магчыма? У гэтым запiсе асаблiва пра крыуду i пра найвялbкшую каштоунасьць у жыцьцi. Што казаць, пра апошнi "подпic" нават сама нядауна пiсала у сваiм блогу :).

"Я вельмі баюся не пасьпець сказаць "люблю" і "дзякуй"...
Баюся не пасьпець падарыць радасьць, цеплыню. Цуд.
Не магу дазволіць сабе ўпусціць мажлівасьць усьміхнуць блізкага чалавека." (с)
Якая ж ты усё ж!!!!

Лю.
Калi б можна было казаць пра ступенi, сказала б, што яшчэ болей. Але тое, мабыць, проста немагчыма!
Проста вельмi шмат усяго у сэрцы. Яно у мяне не зьмяшчаецца! (даводзiцца дзялiцца вось такiм чынам :)).