Беларускае самае маё?..

Дзьве беларускія кнігі для падлеткаў. "Урокі першага каханьня" Валерыя Гапеева і "Время всегда хорошее" Андрэя Жвалеўскага і Жэні Пастэрнак.

Абедзьве выйшлі ў 2010 годзе. Абедзьве - актуальныя. Абедзьве - пра псіхалагічныя праблемы росту, кампутарызацыю школьнікаў, узаемаадносіны дзяцей і бацькоў. Абедзьве чытаюцца на адным уздыху. Не адарвацца! Абедзьве прачытала з велізарным задавальненнем.

Першая напісала па-беларуску, вывадзеная ў Беларусі. Наклад 1500, здаецца. Вокладка жахлівая. Я пісала нядаўна пра гэтую праблему нашага кнігавыдання.

Другая напісана па-руску (БЕЛАРУСКІМІ пісьменьнікамі), выдадзеная ў Расіі. Наклад 8000. Вокладка клас!

Чаму ў Беларусі беларускае такое ўбогае?..

 
  • Current Mood: good good
Маеце рацыю: сапраўды, мне ажно захацелася пачытаць тую кніжачку, што спарава.
Ася Паплаўская
хіба я не люблю беларускамоўнае? люблю! таму і не магу не заўважыць, што ў параўнанні з рускамоўным яно зроблена на некалькі ўзроўней горай
Сама иллюстрация - хороша. Но совершенно варварский шрифт на белой кляксе, изображающей прямую речь - как в комиксе, убивает наповал все достоинства собственно рисунка. Это болезнь, кстати, всего российского современного книгоиздания - имя ей АЛЯПОВАТОСТЬ.