з былога. мінус лабрадор і ХГ

31 траўня 2009 году я пісала:  

"у ня вельмі далёкай будучыні я з задавальненьнем стану хатняй гаспадыняй. буду даглядаць кватэру, набываць мілыя прыгожыя рэчы ў яе, кожны дзень мой муж і дзеці будуць есьці нешта новае і вельмі смачнае, буду глядзець добрыя фільмы, чытаць кнігі, пісаць на іх рэцэнзіі ў літаратурна-мастацкія выданьні. буду гадаваць дзяцей і езьдзіць з лабрадорам за горад на прагулку...

тым больш, што праца літаратурнага крытыка дазваляе так жыць

буду наведваць літаратурныя тусоўкі, стану самай прыгожай і вядомай жанчынай-крытыкам.
буду чытаць лекцыі студэнтам і ставіць ім залікі, прымаць іспыты. але гэта пад пытаньнем".

***
Учора на перадача "Гарачы аўторак" у нас у гасьцях быў кінолаг. Яна сказала, што лабрадоры - сонечныя дэбілы. Вось. Так што мінус лабрадор. І мінус хатняя гаспадыня. Гэта як мінімум 

зараз у мяне няма ніякіх планаў. 
  • Current Mood: working working
Теги:
Хочаш кніжку пра лябрадора? "Марлі і мы" называецца, па ёй яшчэ фільм зьняты быў? :-)
Лабрадоры - цудоўныя сабакі-правадыры і проста добрыя сабакі, асабліва для дзяцей. Лічацца адной з самых разумных пародаў. Можа, у той кіналагіні проста нейкія дрэнныя пачуцці да лабрадораў? Тэмперамент канешне бурны, але называць іх адразу дэбіламі - гэта ўжо занадта.
:)) для дзяцей? менавіта ад дзяце іх і трэба трымаць падалей, як нам патлумачыла ўчора кінолаг. штурхне дзіцёнка - аб кут галавой - і не заўважыць. іншыя сабакі ніколе не штурхануць. а лабік яшчэ і па дзяцяці прайсьціся можа.

Edited at 2011-01-26 07:44 pm (UTC)
Не зусім зразумела, што значыць сонечны дэбіл :)
(чорт, напэўна я сама сонечны дэбіл, калі пр атакое пытаю :))))
прабачце, але гэта кінолаг дзебіл.і нават ня сонечны.а проста дзебіл.
руки от лабрадоров
Дзіўная жэншына-кінолаг.

Лабрадоры і аўчаркі - адзіны сабачы кантыгент пагранічнай часткі пад Смаргонню маёй. Наўрад ці "дэбілы" сталі б Радзіме служыць.
Там жа таксама кінолагі працуюць, а не...

А сабакі мілыя. Прынамсі ў той жа частцы. Сама бачыла, праверана (:

Ни от одного кинолога а я с ними часто общаюсь, не слышала, чтобы лабрадоров так называли. Поэтому надежда еще есть;)