Беларускі тэатр памёр

Схадзілі з сяброўкай на "Хама" у Купалаўскі тэатр. Па запрашэнні Мішы Зуя. Паколькі будынак тэатры на рэстаўрацыі, спектакль праходзіў у Палацы прафсаюзаў. Калі мы сказалі мясцовым білецёрам (ці як  іх называюць?), што мы па запрашэньні Мішы Зуя непрыемная бландзінка, ад якой так і дзьме жаданьнем як мага большай колькасьці людзей нахаміць і сапсаваць настрой, заявіла: "А хто гэта?" Мы патлумачылі, што гэта - актор Купадаўскага тэатра. "Я очань рада. Но мы работаем здесь. Нічіво нізнаю", - заявіла нам хамло. Мне стала сьмешна :) Мяне наагул забаўляюць хамаватыя людзі, якія шчыра мяркуюць, што ад іх рашэньня штось залежыць. Тады сяброўка папрасіла паклікаць адміністратара.

Яна з вельмі азадачаным выразам твару пайшла паглядзець, дзе нас, праўкрасных аматараў тэатра, можна пасадзіць. Але перад тым, як правесьці ў глядацкую залу, сказала: "прапушчу вас, калі вы набудзеце 2 брашуры. пра актора Памазана". 6 старонак біяграфіі і фотаздымак актора каштуюць 6.000 рублёў. Ладна. Набылі (па запрашальніку, называецца, пайшлі ў тэатр!) Пасадзілі нас нарэшцэ ў партэры. 

Я даўно хацела схадзіць на "Хама". Твор Ажэшкі мне вельмі спадабаўся. Вельмі. Спектакль... Сказаць, што не спадабаўся - нічога не сказаць.  Нудота, акторка Валянціна Гарцуева - бяздарнасьць. Не ратуе ні матуля, выдатная актрыса, ні бацька, калісьці выдатны рэжысёр (зараз - так сабе). Як сказала мая Ганна: "Вельмі стараецца, але ж..." 

Дзеяньне расьцягнутае, няма драматызму... паўзы даўжэзныя...  Сыйшлі ў антракце.

Беларускі тэатр памёр, як сказала мая Ганна.
  • Current Mood: tired tired
Вельмі добра вас разумею. Пару месяцаў таму,у аўтобусе адна экзальтаваная дзяўчынка раўла мне на вуха байку К.Крапівы. Яе сяброўка дапамагала ёй парадамі: "Грамчэй! Не чую". Пасля аказалася, што гэта АКТРЫСЫ нашага вучылішча культуры. Аказваецца, галоўнае для актрысы - гэта не баяцца гарлапаніць у грамадскім транспарце...
я прадчуваў, што ў жж будзе цікавей, але гэтая поўная трагізму гісторыя пераўзышла ўсе мае чаканьні.
Гэта хітры піяр? :))) Проста пасля такога водгука мне страшэнна захацелася туды патрапіць і паглядзець гэты спектакль:)
Тады вельмі паспяхова :)))
Калі шчыра, сапраўды збіралася на гэты спектакль, бо як раз яго нам прыводзілі ў якасці адмоўнага прыкладу па "прадусарстве у тэатры". Пайду пагляджу як не трэба рабіць :)
Аналагічна. Я ўжо аўтарцы пісаў, што абавязкова і неадкладна хаджу толькі на тыя спектаклі, якія лаяць у інтэрнэтах.
ох, Антон, у гэтым выпадку гэта будзе рыалі гублянне часу, бо з яко ні пацешыцца, ні пакпіць, увогуле нічога. (кажу як чалавек, як наведаў яго тры разы)
млін Ася шкада то Вам не спадабалася :(
і хаця мае вочы крываточаць але мне як і фесу (ооо неее я ня веру што маю аналагічнае меркаванне з ім) спадабаўся спектакль) а ад Гарцуевай я наогул у захапленні)
мо вы проста не аб'ектыўны?;)
...вот, блин... и ведь я люблю театр! но если оно через пень-колоду, если актёрам тяжко, если декорации и музыка не спасают, а даже наоборот - будто бы лишние, и маститость режиссёра удивляет своей скучностью, то как тут не сказать: "Ну не надо такого театра!" Ведь это большая сцена, главного Академического! ...ай, ну грустно... и не только там.
А ведь я люблю театр!
...вот театр-студию Петра Фоменко, например...

та самая Ганна
...и всё-таки он ещё не умер.... надо вот ещё сходить на премьеру Паши Харланчука в СХТ, а вдруг он его реинкармирует!)))