Эсэі Ганны Волкавай

У маім перакладзе з расейскай.

Выкладваю, каб пачуць вашае меркаваньне. Што думаеце, адчуваеце?.. Гэта для мяне... істотна...

Прадчуванне каханьня

Прадчуванне каханьня — гэта ўжо каханьне? Гаварыць пра сябе ў цяперашнім часе, але адчуваць будучыню — гэта праўда? Чалавеку хочацца адчуваць сябе шчасьлівым. І ня толькі адчуваць, але й быць. А каханьне, гэта менавіта тое, што робіць нас шчасьлівымі. Заўжды, паўсюль і ў любым настроі.

Ад каханьня не залежыць анічаго, акрамя самога каханьня. І калі ведаеш, што яно ёсьць — баяцца быць самотным ня зможаш.

Значыць, прадчуваньне каханьня — гэта каханьне. І сьвет ў гэтым прадчуваньні — ясны, акрэсьлены і дасканалы. З усімі недахопамі і рэчаіснасьцю.

Прадчуваньне каханьня — бласлаўляе на каханьне. Натхняе, лашчыць і акрыляе. Кружыць.
Ува ўсім, заўжды і паўсюль — калі верыш, значыць моцны. І загубіць можа толькі веданьне, што ўсё будзе ня так, як мусіць быць.

Я цьвёрда і ўпэўненна меркавала: “Усяму — свой час”. Вечарамі, калі хацелася плакаць, я ня верыла гэтай слабасьці, я адчувала будучыню, і сьлёзы мае супакойваліся.
Але калі жывеш толькі сэрцам — розум прытупляецца. Ён можа абурацца, быць грубым і выводзіць з раўнавагі. Але калі сэрца адкрытае, у розума хопіць мудрасьці быць памочнікам.
З ночы ў ноч я жыла й ведала, што йду сваім шляхам — слушным і вясёлкавым. Сапраўдным. Самасным.

Я не крычала: “Вось яна — я!” Я жыла і радасна ўсьведамляла жыцьцё і сябе ў ім.

Працягваючы жыць і ісьці, я працягваю адчуваць і ўспрымаць. А значыць, усё працягваецца.
І калі сучаснае — гэта і ёсьць нашае будучае, тады прадчуваньне — гэта погляд ўперад на сапраўднае. А ўсяго, што наперадзе, пазьбегнуць амаль немажліва. І ці хочацца?
Для душы няма большай вусьцішы, чым быць скаванай ва ўласнае нявер’е.

Душу падмануць нельга, яе можна прымусіць жыць ў няпраўдзе. Надоўга, альбо ўсяго на імнегненьне — неістотна, яна ўсё адно вытрывае. Зможа. Але будзе пакутаваць, а гэта ўжо супраць правілаў і значыць, гэта непазьбежна скончыцца.

У душы ёсьць веданьне, і гэта галоўная праўда, супраць усіх доказаў, усіх тэорый.
Ідучы наперад, варта ня памятаць, у чым ня меў рацыі, але ня варта забывацца на свой шлях.
Заўжды знойдзецца месца для імкненьня йсьці далей, але ўжо ў большым спакоі і самавалоданьні, ва ўменьні разумець, дараваць і любіць.

Шлях заўжды прыўкрасны, заўжды стваральны й непазьбежны. І калі ідзеш, значыць, шлях адкрыты. І калі радасны, значыць, шлях слушны.

У ВЕРАСЬНІ

Верасень — час зьменаў. Зьмяненьняў, пераменаў. Сыход таго, што адбылося. Час, калі хочацца прамовіць: “Я больш не кахаю цябе”. Час, калі ўсё руйнуецца, час, калі ўсё пачынаецца наноў. Зноў. І зноўку. Верасень — час пераменаў. Усё, што сканчваецца, застаецца ззаду, а ўсё новае становіцца рэчаіснасьцю.

Верасень — час. Час восені. Час веданьня, сыходзячай гаркаты. У верасьні пачынаецца каханьне і ў верасьні перастаеш яго адчуваць. Верасень — час, час душы. Час нас.

Усё, што адбываецца з намі — хіба гэтага магло ня быць? І калі магло, то чаму было? І калі ты не прыйшоў да гэтае пары, то чаму? А калі ты йдзеш, то — дзе ты?

Лета заўжды прыходзіць доўгачаным і йдзе яно заўжды ў радасьці. І кожная падзея лета, як знак, сімвал. І заўжды ёсьць прадчуваньне, і заўсёды яно апраўданае. І калі не адбываецца сёньня, адбудзецца абавязкова. Усё найлепшае, як заўжды, пакінутае на пасьля, але пасьля абавязкова будзе.

І, значыць, ты да мяне прыйдзеш. І гэта будзе летам. А восеньню я скажу: “Кахаю цябе”. Гэтай восеньню. У верасьні.

© Ганна Волкава
© Ася Паплаўская
  • Current Mood: creative creative
Теги:
Глибока лірична проза... Після прочитання хочеться написати щось своє. Осінь – час протверезіння. Час підсумків. Час, коли опадає туман листя і оголюється цинічна правда про "не кохаю"... або радість передчуття "кохаю".
Осінь – традиційний час депресій, але разом із тим це – час прозрінь, час туги за істиною.
Уклін авторці!..
дзякуй... падобна на тое, што мы з табой адчуваем творчасьць Ганны калі не аднолькава, то недзе блізка...
"Осінь – традиційний час депресій, але разом із тим це – час прозрінь, час туги за істиною" - дакладна
білоруська мова - мова душі
не читала цих текстів російською, але білоруською вони звучать шикарно. мова виражає зміст. мова заставляє вдруге задуматися над змістом. мова підсилює зміст. мова - візуалізація змісту?

"вересень - час, час душі" - точно! це те, що чого я йшла у своїх відчуттях! дякую за підказку!
Re: білоруська мова - мова душі
дзякуй вялікі! мая перашя, можна сказаць, перакладчыцкая праца :)
дзякуй...

губляюцца... сапраўды шкада :(
задачяа крытыкаў - каб не губляліся
:)
Здорава! Проста цудоўна:) я для сябе знайшла столькі патрэбных рэчаў... Дзякуй вам, Ася! Вы малайчынка:)