I love i_love_zimbabwe :)

Узахлёб чытаю блог Паліны Карней (i_love_zimbabwe ). У дзьве гадзіны ночы пачала. Перапынілася на сон і бацькоў. Зараз працягваю. Пакуль не прачытаю да апошняга запіса, не супакоюся :) 

Пасьля вазьмуся за стары блог Паліны :) 

  • Current Mood: good good
Мне гэтая Паліна (разам з яе блогам) таксама вельмі падабаецца!)))
У мяне проста сківіца адвісла, калі я гэты запіс прачытала... Вельмі-вельмі прыемна, проста не ўяўляеш наколькі :) Так настрой падняла! Дзякуй табе агромністы :))) Для мяне гэта нават гонар :)) Рада, што блог спадабаўся (чорт, а ў старым столькі глупстваў, што мне сорамна ажно :))
Дачакаюся твайго ліста, напішу табе агромністы адказ:)))
Дзякуй, Асенька!
Калі мы яшчэ вучыліся ў адной закрытай навучальнай установе (с), яна туды нічога асабліва не пісала, і я выдаліў. Прайшло некалькі гадоў, я натрапіў на нейкі пост - і таксама неяк захапіўся. Перачытваць ня перачытваў, але дадаў недакладна. Напэўна, і праўда ёсьць талент.
Чорт, мне неверагодна прыемна гэта чуць :))) Вельмі.
Асабліва ад цябе.
Можа й добра, што ад старога ЖЖ пароль згубіла, там шмат усякай халеры было. Часам прыемна з нуля пачаць.