Пра літаратурнае. Набалелае

Сяброўка Леся глядзіць на кнігу Валерыя Гапеева "Урокі першага кахання", што ляжыць побач са мной, і кажа задуменна: "Каб пабачыла яе ў кнігарні, падумала б, што гэта зборнік парадаў пра першы сэкс... Альбо пра тое, як заняцца сэксам у інтэрнэце..."

Я пачала распавядаць Лесі пра сюжэты аповесьцяў, маўляў, так цікава, так дасціпна напісана, такія сур'ёзныя падлеткавыя праблемы ўздымае пісьменнік у творах! Слухае ўважліва, пагаджаецца. І дадае: "Вось  чаму не зрабіць добрую вокладку? Каб увагу прыцягвала! Ды і назва для мастацкай літаратуры ня каціць... Калі што добрае выдадуць, дык так зробяць, што ахтунг!"

Сапраўды, напісць таленавіта і цікава - мала. Трэба аформіць належным чынам і прасоўваць прадукт. І прасоўваннем мусіць займацца не пісьменнік!

Калі навумся, га? Калі з'явяцца літарутрныя агенты? Літаратурныя праекты? Калі будзе літаратурная журналістыка на належным узроні? Калі будуць друкавацца жывыя і нязмушаныя кніжныя агляды? Пра крытыку маўчу  - яна зжыла сябе.

Што тычна гэтае кнігі... Калі б вы ня ведалі, аб чым гэта кніга, што б вы падумалі, паглядзеўшы на вокладку?
  • Current Mood: working работаю
во-во! і я пра тое ж - кніжная культура ў нас пакідае жадаць лепшага ў большасці выпадкаў...Таму ўсе звяртаемся да Юры Круглікава па ілюстрацыі і дызайн:)
дык а што рабіць - без рэкламы, ты кузурка, перафразуючы знакамітае выслоўе:) кніжку не чытала, а пабачу ў краме -буду бокам абыходзіць, а то вокладка ДУЖА страшная!Самае крыўднае, што, мажліва, там і змест нічогі, але вокладка адшутрхоўвае назаўсёды...вельмі па-беларуску...
пра твайго Юру трэба артыкул напісаць ) бяруся!

вось і пра тое: вокладка страх. але ж аўтар кнігі ў тым не вінаваты. як зрабілі "дызайнеры", так і атрымалася. дзякуй на тым, што наагул набрукавалі хоць які наклад.

вось так нашыя "дызайнеры" бязрукія уродуюць твары прыгожым змястоўным рэчам :( тое самае, калі разумную ды прыгожую дзяўчыну апрануць у лахманы ды выпацкаць у сажы. мне прыгадваецца казка "Марозка".



памятаеш, як гэтую прыгажуню і разумніцу мачыха апранула, калі да ейнае дачкі сваты прыйшлі?..

тое самае і з кнігай гэта зрабілі :( крыўдна.
вокладка канешна пісец. нешта ў стылі серыі буклетаў "сад і агарод" альбо жаночых гараскопаў. перш за ўсё я б падумаў, што кніга выйшла гадоў 15 таму.
:) дзякуй за меркаванне

пра "нешта ў стылі серыі буклетаў "сад і агарод" альбо жаночых гараскопаў" +100

мая Леся амаль тое самае сказала )
Я тут падумаў, дарэчы, што ў мяне на асноўным юзэрпіку - фрагмент вокладкі кніжкі Сакрата Яновіча, якая выйшла 30 год таму.
:) У Волі Чайкоўскай таксама фось фрагмент з вокладкі, якую маляваў мастак Юра Круглікаў, што афармляе "Верасень" :)

Гляджу на часопіс, не магу нарадавацца: якое афармленне класнае!

Edited at 2011-01-14 01:35 pm (UTC)
Так, вокладкі суперскія. Нешта агульнае ў іх ёсьць з гэтай, Яновічаўскай. Колеравая гама цёплая.
так :)
калі ёсьць хаця б адзін талковы кніжны дызайнер, ня ўсё здаецца згубленым :)
Універсітэт Культуры, дырэктарам бібілятэкі была Аксана Валодзіна (вельмі адукаваны чалавек і на сваім месцы)у адным з інтэрв'ю яна якраз і гаварыла пра літаратурны менендэмент, пра тое, што ў нас няма літаратурных агентаў і г.д. "ЛіМ" у прыватнасці Мікола Станкевіч, тады працаваў адказным сакратаром, палічыў, што гэты матэрыял не актуальны :)) Цяпер Аксана ВАлодзіна болей не працуе дырэктарам бібліятэкі. Усё цяжэй і цяжэй талковым спецыялістам утрымлівацца на сваіх пасадах. Прыходзяць "Станкевічы" і ім падобныя...
Вельмі шкада.
разумею вас. салідарная. гэта наагул балючая тэма - цэнзура ў друку :( крычаць, каб пісаць востра і смела, а як напішаш - то неактуальна становіцца.

вельмі хацелася б пачытаць той артыкул. Я магу параіць, дзе яго можна апублікаваць... Ці можна нейк звязацца з Аксана Валодзінай?
А мне вокладка прыгадала нешта кшталту "Энціклопепедія для маленькіх прінцесс" (у мяне была такая гадоў 10 таму). :)
меркаванні карыстальнікаў ФБ:

Рябов Дмитрий Анатольевич:
Глядя на обложку, в жизни бы не сказал, что она про "Урокі першага кахання" . Я бы подумал что это очередной триллер или какая-то научная фантастика. О чем люди думают, когда издают книги, не понимаю

Кацярына Шобік:
Усё, канешне, вельмі слушна наконт афармлення кніг у нашых выдавецтвах, але не бяруся і меркаваць, што павінна адбыцца, каб у нашым грамадстве і ў нашай дзяржаве стаўленне да твораў літаратуры і мастацтва стала адэкватным, каб сапраўды знайшлося каму зацікавіць людзей нашай жа культурай. Яўна неабходны нейкі зрух у галовах.

http://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=186020414760082&id=100001232550526
Сапраўды жахлівая вокладка!( а-ля 90-я -- няўдалы варыянт. Не купіла б ніколі, якая б ні была файная кніга. (((
:( ну вось. што і патрабавалася даказаць :(
а там у шрыфт прыемны, вельмі класнага памеру, і папера прыемная, і вокладка цьвёрдая. падкачаў толькі дызайн
Ну аўтар мог бы паклапаціцца, каб кніга выйшла з нармальнымі ілюстрацыямі, гэтак жа і мог бы падумаць аб адпаведнай назве. Гэта яго кніга, а не дызайнера.
Літаратурныя агенты з'явяцца тады, калі кнігі пачнуць выдаваць накладам не 500, а хаця б 10 000 асобнікаў, калі на гэтым можна будзе зарабляць грошы. Але не трэба апускаць рукі, я ўпэўнены, што ўсё будзе, проста трэба дачакацца.
ня ўсё так проста, як здаецца
гэта ў недзяржаўных выдавецтваю, выдаючыся за свой кошт, можна выбіраць макет для вокладкі

а ў дзяржвыдавецтве пісьменьнік рады, што ягоны рукапіс выдаецца. і вокладку распрацоўвае штатны дызайнер. як правіла, бязрукі.
:) На вокладцы нешта сярэдняя між Стэфані Маер і, у лепшым выпадку, кіберпанкам...
І прасоўваннем мусіць займацца не пісьменнік!
Гэта як?
А хто?
Re: І прасоўваннем мусіць займацца не пісьменнік!
Калі прасоўваць рукапіс у выдавецтва каб надрукавалі, то згодны.
А калі наклад ўжо ў краме, аўтар павінен вельмі добра папрацаваць.
Re: І прасоўваннем мусіць займацца не пісьменнік!
усё наадварот
рукапіс прасоўвае аўтар, а кнігу - ня ён
Re: І прасоўваннем мусіць займацца не пісьменнік!
)))))))))
я не пішу глупства
глупства піша той, хто вкрыць вікіпедыі )
Re: І прасоўваннем мусіць займацца не пісьменнік!
Дзіцячы максімалізм детектыд ))))
Наўздагон.
Пасля выдання кнігі нармальны аўтар, які атрымлівае ганарар за кожны прададзены асобнік, будзе ўдзельнічаць у кучы прэзентацый на кніжных кірмашах, у крамах бібліятэках і да т.п.
Гэта я табе кажу як выдавецкі работнік з ужо немалым стажам і аб'ехаўшы з прафесійнымі камандзіроўкамі нямала краін.
ЗЫ. Нічога няслушнага ў канкрэтна гэтым артыкуле не бачу. Цалкам годны артыкул.
Re: І прасоўваннем мусіць займацца не пісьменнік!
размова не пра ўдзел аўтара.
размова пра АРГАНІЗАЦЫЮ гэтых мерапрыемтваў. ёй не павінны займацца сам аўтар