Як я стала змагаркай!

От так ў адным ЖЖ я стала змагаркай :))))



А пасьля спадар вырашыў мяне "падтрымаць":



У профілі спадара не напісана, скуль ён. Але нешта мне падказввае, што з Украіны... Божа, да чаго ж заштампаваныя мазгі моладзі! Для іх - аксіёма: калі па-беларуску размаўляеш, значыць - бнфавец ці змагар там нейкі... Яны (равесьнікі ж!) ніяк ня могуць даўмець, што можна размаўляць па беларуску НЕ ПРАТЭСТУЮЧЫ супраць чагосьці там, займацца ЛІТАРАТУРАЙ, мастацтвам, беларускай культурай урэшце!

Учора, калі размаўлялі з Томай Лісіцкай ў простым эфіры НЭТрадыё, таксама адзін чалавек запытаўся у чаце, ці маю я дачыненне да палітыкі.

НЯ МАЮ Я ДАЧЫНЕННЯ ДА ПАЛІТЫКІ! ДА ЛІТАРАРУТЫ, ЖУРНАЛІСТЫКІ - МАЮ. ДА ПАЛІТЫКІ - НЕ! Палітычную сітуацыю ведаю, у палітыцы разьбіраюся, сваё меркаваньне і пазіцыю маю, але ж не заёмаюся ёй. 
  • Current Mood: busy busy
Ой, мляяяяя (пардон), я пад сталом :))
Якія тут у вас, пані, карціначкі пра Z ))) Вялікі брат проста :) Ухахатацца :)
Мяне тут некаторыя "нісазнацельныя" чытачы НН таксама ўключылі ў лік беларускіх нацыяналістаў ))) Цісну вашу руку, таварыш. "Разам нас багата" і г.д.
Міхноўскі сказаў, што дашле мне ўсё.

Дарэчы, калі я з ім размаўляў, мая маці ўчула і паслухаўшы сказала, што я нерэальна круты, і наогул кашэрна па-беларуску гутару :))) Я сабою аж пяць хвілін ганарыўся :)))
:) я таксама думаю, што ты афігенска крута па-беларуску размаўляеш. от так от! :))
(збянтэжана, пачырванеўшы): дзякуй :)
Дарэчы, мне назва тэмы вельмі падабаецца - гурт "АукцЫон" калісьці выпусціў альбом "Как я стал предателем", а ў цябе "Як я стала змагаркай" - таксама файна гучыць :)