Як я стала змагаркай!

От так ў адным ЖЖ я стала змагаркай :))))



А пасьля спадар вырашыў мяне "падтрымаць":



У профілі спадара не напісана, скуль ён. Але нешта мне падказввае, што з Украіны... Божа, да чаго ж заштампаваныя мазгі моладзі! Для іх - аксіёма: калі па-беларуску размаўляеш, значыць - бнфавец ці змагар там нейкі... Яны (равесьнікі ж!) ніяк ня могуць даўмець, што можна размаўляць па беларуску НЕ ПРАТЭСТУЮЧЫ супраць чагосьці там, займацца ЛІТАРАТУРАЙ, мастацтвам, беларускай культурай урэшце!

Учора, калі размаўлялі з Томай Лісіцкай ў простым эфіры НЭТрадыё, таксама адзін чалавек запытаўся у чаце, ці маю я дачыненне да палітыкі.

НЯ МАЮ Я ДАЧЫНЕННЯ ДА ПАЛІТЫКІ! ДА ЛІТАРАРУТЫ, ЖУРНАЛІСТЫКІ - МАЮ. ДА ПАЛІТЫКІ - НЕ! Палітычную сітуацыю ведаю, у палітыцы разьбіраюся, сваё меркаваньне і пазіцыю маю, але ж не заёмаюся ёй. 
  • Current Mood: busy busy
promo paplauskaja june 3, 2016 14:14 6
Buy for 40 tokens
Рассказала порталу Socnews.by про проект #девиЖЖник. Как все начиналось Примерно два года назад я вернулась к своему блогу в ЖЖ. Активно общалась с другими блогерами, в основном, девушками, и поняла, что им не хватает оффлайн-тусовок, выходов в свет и реального общения друг с другом. В…
У нас абсалютна аналагічны працэс. Прычым у выніку, паміж саракагадовым дзядзькам, які загаварыў па-беларуску дзеля лішняга гранту ў кішэню, і ўчорашнім школьнікам, які падлічвае, колькі дзён ён зможа паразмаўляць "на мове" і колькі разоў яму будзе пры гэтым няёмка - розьніцы ніякай. Карысьці ад такіх персанажаў мінімум.
ды і ім карысьці - таксама няшмат )
штучансьць ніколі сябе не апраўдвае.
Ня ведаю, як дзядзька з грантам, але школьнік/студэнт прытым абсалютна шчыра лічыць сябе за найшчырэйшага з усіх беларусаў, які ня пусьціць на беларускую зямельку ніякіх маскалёў ды ляхоў (а за адным разам - і літвіноў з крывічамі). Штопраўда, адначасова з тым ён схільны меркаваць, што на Палесьсі і ў Сапоцкіне людзі размаўляюць літаратурнай беларускай гаворкай і ставяць на тацу імбрык, а абарона бацькаўшчыны ў яго зводзіцца да ўцёкаў ад прамільгнулага на даляглядзе аўтазаку.
вось менавіта. гэта папросту дзіцячая неабазнасьць, недасьведчанасьць. з часам усё становіцца на свае месцы
а в нас іще є мода "помирати за Україну".
ось так: "де впав, набравшись, там Батьківщина"...
так написав львівський поет Ігор Павлюк.
З досьведу дачыненьняў з украінскай моладдзю я пераканаўся, што сёньня найбольш здаровыя нацыянальныя сілы гуртуюцца якраз на ўсходзе краіны, а не ў Галіцыі, дзе ўсё ўжо набрыняла "справжнізмам" і квазібандэраўскай дагматыкай. А як на Вашую думку?