Як я стала змагаркай!

От так ў адным ЖЖ я стала змагаркай :))))



А пасьля спадар вырашыў мяне "падтрымаць":



У профілі спадара не напісана, скуль ён. Але нешта мне падказввае, што з Украіны... Божа, да чаго ж заштампаваныя мазгі моладзі! Для іх - аксіёма: калі па-беларуску размаўляеш, значыць - бнфавец ці змагар там нейкі... Яны (равесьнікі ж!) ніяк ня могуць даўмець, што можна размаўляць па беларуску НЕ ПРАТЭСТУЮЧЫ супраць чагосьці там, займацца ЛІТАРАТУРАЙ, мастацтвам, беларускай культурай урэшце!

Учора, калі размаўлялі з Томай Лісіцкай ў простым эфіры НЭТрадыё, таксама адзін чалавек запытаўся у чаце, ці маю я дачыненне да палітыкі.

НЯ МАЮ Я ДАЧЫНЕННЯ ДА ПАЛІТЫКІ! ДА ЛІТАРАРУТЫ, ЖУРНАЛІСТЫКІ - МАЮ. ДА ПАЛІТЫКІ - НЕ! Палітычную сітуацыю ведаю, у палітыцы разьбіраюся, сваё меркаваньне і пазіцыю маю, але ж не заёмаюся ёй. 
  • Current Mood: busy busy
дык ён мо не з Украіны.. гэта я так мяркую... у яго проста авікі з украінскімі надпісамі ё
в Україні після супер-оптимістичних фільмів про Беларусь, побутує думка, мовляв, чого їм там іще треба, так гарно живуть!
Мае знаёмыя, якія штогод адпачываюць на Азоўскім моры, сёлета адразу па прыезьдзе абвесьцілі гаспадарам, што ўсялякія размовы на гэтыя тэмы спыняюцца. Ім проста надакучыла пераконваць, што ў нас усё ня так, як у тэлевізары.