Як я стала змагаркай!

От так ў адным ЖЖ я стала змагаркай :))))



А пасьля спадар вырашыў мяне "падтрымаць":



У профілі спадара не напісана, скуль ён. Але нешта мне падказввае, што з Украіны... Божа, да чаго ж заштампаваныя мазгі моладзі! Для іх - аксіёма: калі па-беларуску размаўляеш, значыць - бнфавец ці змагар там нейкі... Яны (равесьнікі ж!) ніяк ня могуць даўмець, што можна размаўляць па беларуску НЕ ПРАТЭСТУЮЧЫ супраць чагосьці там, займацца ЛІТАРАТУРАЙ, мастацтвам, беларускай культурай урэшце!

Учора, калі размаўлялі з Томай Лісіцкай ў простым эфіры НЭТрадыё, таксама адзін чалавек запытаўся у чаце, ці маю я дачыненне да палітыкі.

НЯ МАЮ Я ДАЧЫНЕННЯ ДА ПАЛІТЫКІ! ДА ЛІТАРАРУТЫ, ЖУРНАЛІСТЫКІ - МАЮ. ДА ПАЛІТЫКІ - НЕ! Палітычную сітуацыю ведаю, у палітыцы разьбіраюся, сваё меркаваньне і пазіцыю маю, але ж не заёмаюся ёй. 
  • Current Mood: busy busy
ну-ну, не рубайте так з плеча... серед українців є справжні патріоти Беларусі! мені соромно за того представника...
дык ён мо не з Украіны.. гэта я так мяркую... у яго проста авікі з украінскімі надпісамі ё
в Україні після супер-оптимістичних фільмів про Беларусь, побутує думка, мовляв, чого їм там іще треба, так гарно живуть!
Мае знаёмыя, якія штогод адпачываюць на Азоўскім моры, сёлета адразу па прыезьдзе абвесьцілі гаспадарам, што ўсялякія размовы на гэтыя тэмы спыняюцца. Ім проста надакучыла пераконваць, што ў нас усё ня так, як у тэлевізары.
Ды я цудоўна ведаю, хто ёсьць і каг няма сярод украінцаў, як і адчуваю, што гэты юзер нічога кепскага сказаць не хацеў. Але ж атрымалася як заўжды :)
"Мае" украінцы звычайна ўжо ведаюць, што "змагар" у пэўным сэнсе - амаль лаянка, і ўжываюць гэтае слова адно ў негатыўным кантэксьце, тоесным украінскаму "справжніст".
от бач! я таксама апынаюць зашоранная беларускай дзяйсьцьвіцельнасьцю!
Вы нават не ўяўляеце, колькі шляхетных і рыцарскіх паняткаў зганьбілі і яшчэ могуць зганьбіць тыя, каго мы называем "змагарамі" :)
Што Вы. Вас саму спрабавалі зганьбіць зваротам "змагарка", мы ж толькі што гэта абмяркоўвалі :)
так... ваша правда... у нас, наприклад, як гриби після дощу, ростуть Професійні Патріоти... біля відповідних годівничок.
тихо робити свою справу на своєму місці,виявляється, значно складніше(
прачытала і ўзгадала, як мне шалёна падабаецца ўкраінскае слова білченята

я проста ташчуся! у кніжцы твайго бацькі, дарэчы, вычытала )