Як я стала змагаркай!

От так ў адным ЖЖ я стала змагаркай :))))



А пасьля спадар вырашыў мяне "падтрымаць":



У профілі спадара не напісана, скуль ён. Але нешта мне падказввае, што з Украіны... Божа, да чаго ж заштампаваныя мазгі моладзі! Для іх - аксіёма: калі па-беларуску размаўляеш, значыць - бнфавец ці змагар там нейкі... Яны (равесьнікі ж!) ніяк ня могуць даўмець, што можна размаўляць па беларуску НЕ ПРАТЭСТУЮЧЫ супраць чагосьці там, займацца ЛІТАРАТУРАЙ, мастацтвам, беларускай культурай урэшце!

Учора, калі размаўлялі з Томай Лісіцкай ў простым эфіры НЭТрадыё, таксама адзін чалавек запытаўся у чаце, ці маю я дачыненне да палітыкі.

НЯ МАЮ Я ДАЧЫНЕННЯ ДА ПАЛІТЫКІ! ДА ЛІТАРАРУТЫ, ЖУРНАЛІСТЫКІ - МАЮ. ДА ПАЛІТЫКІ - НЕ! Палітычную сітуацыю ведаю, у палітыцы разьбіраюся, сваё меркаваньне і пазіцыю маю, але ж не заёмаюся ёй. 
  • Current Mood: busy busy
Ну, я таксама размаўляю і пішу па-беларуску. Дык атрымліваецца і я – змагарка? Вось і добра. Беларуская нацыяналістка. Чаму не? ;)
от ты ва Ўкраіне сядзіш, а калі па-беларуску размаўляеш, то ты супраць нашае ўлады! ЗМАГАРКА!!

:))

у сучаснае Беларусі "беларуская нацыяналістка" = бнфаўка!
угу. асабліва мой пра-беларускі жж змагарскі! на каво работаеш?? – пара спытаць...
зі
Нядаўна на літоўска-беларускай мяжы аэтаматычна загаварыла па-беларуску. Адразу знайшлі в паспарце "несаатветствя". Вось так. Замаскіраваная беларуская ледзі-агент-007:)
Хахлоўскі камплімент такі хахлоўскі :) Зрэшты, варта было зьвярнуцца да яго "пане жидобандерівець" альбо "пане укр". Гэткі зварот прыкладна тоесны сэнсу, які ўкладаецца цяпер у інтэрнэтах у слова "змагар".
ну-ну, не рубайте так з плеча... серед українців є справжні патріоти Беларусі! мені соромно за того представника...
дык ён мо не з Украіны.. гэта я так мяркую... у яго проста авікі з украінскімі надпісамі ё
Ой, мляяяяя (пардон), я пад сталом :))
Якія тут у вас, пані, карціначкі пра Z ))) Вялікі брат проста :) Ухахатацца :)
Мяне тут некаторыя "нісазнацельныя" чытачы НН таксама ўключылі ў лік беларускіх нацыяналістаў ))) Цісну вашу руку, таварыш. "Разам нас багата" і г.д.