(no subject)

Што за трасца? З дыктафонам нешта здарылася — запісваю выступы пісьменьнікаў, седзячы ў першым шэрагу ды уключыўшы дынамік на поўную моц, а скідваю запісы на кампутар - і амаль нічога ня чую...

Хацела напісаць рэпартаж з вечарыны ўчорашняе (прэзентацыя кніг Леаніда Дранько-Майсюка, Эдуарда Акуліна, Барыса Пятровіча)... Шмат чаго вартага вашае ўвагі было сказана літаратарамі, але :(((

Хто падкажа, што магло здарыцца такога з дыктафонам, што не чутно запісаў?.. я ў адчаі :(
  • Current Mood: sad sad
Ася, паэксперыментуй, можа дынамiк як раз трэба уключаць на мiнiмум...
я зразумела, у чым рэч...
прыкінь(це): гэта праз МІКРАФОН! Зь ім нічога не чуваць, а безь яго - любата!

ыыы.... як шкада... такія файныя рэчы ўчора гаварылі... застануся прама магілай нейкая :(
*разрешите, я всё же по-русски ;) *
Стандартный микрофон для диктофона всё же бывает разный. Бывает тот, который требует внешнего питания и типа диктофон должен ему обеспечить его. А без питания он не заработает.
Бывает, что в диктофоне выставляется различная чувствительность на внешний и внутренний микрофон.
Ну и конечно бывает так, что внешний мик просто сломан.
дазваляю :)

оёй... не, там такі фіговенькі мікрафон. бздзюлечка, як я яго называю :)
я тут сабе нядаўна таксама дыктафон набыў лічбавы - лекцыі запісваць (я ўсё ж такі канчаткова стаў студэнтам тэхналагічнага факультэту). Пакуль цьху-цьху, усё нармальна, толькі кепска, што драйвер для гэтай прылады толькі пад вінду і выпампаваць запісы з памяці можна толькі праз віндовую жа праграмку. Але нічога, комп падлячу (у мяне накрыўся, я пакуль на іншым), і пад Лінуксам з бубнам патанцую :))
а дазвол на запіс запытваеш?

я таксама думала так рабіць, але адмовілася ад гэтае думкі, бо лепей патраціць на лекцыю гадзіну 20, чым пасьля гаддзіны 2-3 на расшыфроўку запіса...
У нас звычайна не забараняюць, дый потым я не журналіст, магу ў кішэнь яго пакласці і запісаць толькі тое, што трэба - ніхто ў храпу не дасць :) Праўда мяне пакуль некаторыя арганізацыйныя моманты больш за лекцыі хвалююць :) 21-га пайду павучуся тыдзень (я завочнік)!