Дзіяна Балыка




Учора быў эфір з Дзіянай Балыка. Паэт, драматург, празаік, сцэнарыст, псіхолаг... 

Першы раз я яе пабачыла колькі гадоў таму на вечарыне іранскага паэта, майго сябра Зартошта. Яна была ў чырвонай шляпе і ў высокіх чырвоных жа сапагах. Чытала эксцэнтрычныя вершы пра "блядзь" альбо пра "суку", штось такое. Адным словам, уражаньне ад яе было дзіўнае, неадназначнае. Пасьля я схадзіла на спектакль РТБД "Белы анёл з чорнымі крыламі". Пасьля схадзіла яшчэ раз. Потым даведалася, што аўтар пьесы - Дзіяна Балыка :) Нядаўна была на спектаклі трэці раз... І вось пьеса уключаная ў школьную праграму!

Я пра Дзіяну шмат чытала, шмат чула, але асабіста знаёмая зь ёй не была.

"Непересекаемо", я напісала ў сваім блогу Тома Лісіцкая. Сапраўды, здавалася, што зьвесьці нас можа хіба што нейкі выпадак :) Але зьвёў каляндар "Шчырая жаночая песьня". Менавіта дзякуючы людзям, што з нявіннага календара зрабілі інфармацыйную нагоду, раздулі скандал на пустым месцы, у Томачкі і зьявілася ідэя прысьвяціць шэраг эфіраў "СучБелЛіту" 12 пісьменьніцам-удзельніцам календара. 

Распачалі міні-праект з Дзіяны Балыка. Я закахалася ў яе! Такога энэргічнага, жывога чалавека, які сапраўды штурхае гэты сьвет, я не сустракала даўно.

Дзіяна чытала вершы. І ведаеце, што я вам сажу? Яна таленавіты паэт! Гэта адкрыцьцё, сапраўднае адкрыцьцё для мяне. Яна перакладае вершы Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка на рускую мову.  Яе вершы - перакладаць на беларускую. Яна - таленавіаты перакладчык, скажу я вам. Перакладае вобразамі, а не даслоўна, як многія іншыя, адчувае паэзію...

Яна запатрабаваная асоба. І не дарма. Яна ўсяго дасягнула сама, яна мае талент і развівае яго, працуе над сабой. Дзіяна Балыка.
  • Current Mood: happy happy
Диана действительно пишет неплохие стихи.
Когда можно будет скачать запись эфира ?
і мне цікава будзе паслухаць ))
такі эмацыйна-вясёлы эфір атрымаўся! ух! :))

Edited at 2010-11-27 11:35 am (UTC)
"Белая птица с черной отметиной" быў такі фільм, вельмі папулярны ў 70-ыя гады мінулага стагоддзя. Анёл з чорнымі крыламі не адтуль?
"Яна была ў чырвонай шляпе і ў высокіх чырвоных жа сапагах".

асія, мова творчасьці - справа сугуба твая, але як на мяне, пажадана не мяшаць дзьве розныя мовы хаця б у межах аднаго абзацу.

Jak się masz!

> І вось пьеса уключаная ў школьную праграму!

У той час, калі творы Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава, Уладзімера Арлова выкідваюцца са школьнай праграмы, гэта ваша цытата з'яўляецца сумнеўным кампліментам.

Дзенькуйе!