Мастацтва прызнаваць уласныя памылкі

памыляемся усе. кожная і кожны. прыгажосьць памылкі ў тым, каб  яе прызнаць і выправіць. гэта паказвае чалавека. ягоную сутнасьць. ягоную ўнутраную сілу. 

калі чалавек лажануўся, самае правільнае - прызнацца ў гэтым. папрасіць прабачэньня. пра выпадак забудуць, даруюць. пры ўмове, што больш чалавек не лажанецца (вучыцца на памылках - для гэтага яны нам дадзеныя).

калі ж чалавек працягвае незразумелы вычвараны спектакль "я не вінаваты - гэта ён першы пачаў, мяне не так зразумелі...", гэта толькі яшчэ больш апускае яго. паказвае, наколькі ён слабы і маладушны. 

калі лажаецца і не просіць прабачэньня 20-гадовая дзяўчынка - ёй можна дараваць. пасталее, зразумее. будзе больш абачлівая і асьцярожная ў словах і ўчынках. калі ж крупна лажаецца (і пры гэтым мэтанакіравана апускае іншых), а пасьля: "мяне ня так зразумелі" замест: "Прабачце!" 40-гадовая...

у мяне няма слоў. нямое зьдзіўленьне.  
дзякую Богу, што я вырвалася з гэтай багны 40-гадовых падлеткаў...
Теги:

Comments have been disabled for this post.