«...смерць уносіць нас да зор...»

«Ці скончваецца ўсё смерцю, ці няма пасля яе яшчэ чагосьці? Быць можа, для мастака развітацца з жыццём зусім не самае цяжкае?

Мне, зразумела, аб усім гэтым нічога не вядома, але кожны раз, калі я бачу зоры, я пачынаю марыць гэтаксама мімаволі, як я мару, гледзячы на чорныя кропкі, якімі на геаграфічнай мапе пазначаныя гарады і вёскі.

Чаму, пытаю я сябе, светлыя кропкі на небасхіле павінны быць менш дасягальнымі для нас, чым чорныя кропкі на мапе Францыі?

Падобрна да таго, як нас вязе цягнік, калі мы едзем ў Руан альбо Тараскон, смерць уносіць нас да зор..

Зрэшты, у гэтых развагах бясспрэчна толькі адно: пакуль мы жывем, мы не можам адправіцца на зорку, гэтаксама, калі мы паміраем, не мы можам сесці ў цягнік.

Цалкам верагодна, што халера, пранцы, сухоты, рак па сутнасці не што іншае, як нябесныя сродкі перасоўвання, што граюць тую ж ролю, што параходы, цягнікі на зямлі.

А натуральная смерць ад старасць раўназначная персоўванню пехатою».

Вінсэнт Ван Гог
(пераклад мой)
  • Current Mood: busy busy
Пры ўсёй павазе да Ван Гога, тут я не згодзен. Няма нічога лепшага за жыццё, якім-бы яно не было.
а дзе ён аспрэчвае, што "Няма нічога лепшага за жыццё, якім-бы яно не было"?...

магчыма, вы нешта ня так зразумелі з цытаты... ьо калі б вы прачыталі гэтую кнігу, вы б пабачылі, ЯК ён любіў жыццё.

ён жыў ў сапраўднай нястачы. але - нягледзячы ні на што, любіў жыццё. усім сэрцам. і быў бясконца ўдзячны таму, што жывы і працуе.
А еще я думаю, что люди искусства, у которых иначе, чем у других, сильнее развиты те пять чувств, которые всем даны, на лестнице эволюции духа стоят выше,чем обычные люди. исключительно из-за лучшего развития и владения своим физическим телом они всегда были способны заглянуть поверх голов. Им ближе высоты духовного мира, которые для многих пока недосягаемы.
Калі цябе калісьці называлі "гадкім качанём", калі ты не ішоў на повадзе ў каго б там ні было, а быў сабой, самім сабой, то ты і ёсць той жа самы Ван Гог, і іншыя з гэтага вялікага спісу. Тыя хто маглі глядзець на галаву вышэй. Так што ў нас ёсць патэнцыял ....