Калі любіце — не маўчыце. Калі ласка. Piana, дзякуй!

Дарагія мае сябры, вось скажыце... Чаму? чаму такія прыгожыя і маладыя, такія паспяховыя і разумныя, такія цудоўныя, чаму так часта такі недавер да жыцця, чаму настрой на няўдачу, чаму думкі такія цяжкія, чаму?

Так горка, калі чалавек — прыгожы, добры чалавек гаворыць, што нікому не патрэбны... Гэта жахліва. Гэта насамрэч жудасна, таму што мы самі сваімі рукамі ствараем такія станы і настроі. І я хачу папрасіць усіх, хто здольны проста і шчыра хаця б сказаць сябрам, што любіць іх. Скажыце. Не трэба гаварыць усім, скажыце каму хочацца. Скажыце проста штось добрае, абдыміце. Калі блізка. Стане лепей. Мне, напрыклад, заўжды добра ад таго, што я гэта кажу і раблю. І не кідайце сяброў. Бо часта калі нават канфлікт — гэта шанс пайсці далей, пераадолеўшы перашкоду. не кідайце без істотных прычынаў, не лянуйцеся здаравець у адносінах. Расстанні правільныя толькі тады, калі нікому ад гэтага не балюча. Калі ж баліць, значыць не ўсё было прадпрынята для таго, каб гэтага пазбегнуць. Я так думаю.

Жадаю ўсім міра унутры сябе.

Пераклад з piana 
  • Current Mood: sad sad
Теги: ,
:). Спасибо, Ася.
Когда мы успешны в работе, в отношениях, когда мы чувствуем себя на своем месте, тогда это полезно не только нам - от этого вращается мир. И нам, и ему становится лучше. Даже стремление - это уже шаг, даже мысли о нем. Пусть придут те, кто думает так же, пусть они будут рядышком. Очень этого желаю всем нам).
якое шчасьце, што я для вас сонца.....

забірайце. толькі аўтарства не маё, а http://piana.livejournal.com/82532.html

мой толькі пераклад

да. часам думкі іншых велмі своечасова. тады адчуваеш душэўную блізкасьць. а дзеля гэта - усё варта!