На калені!

Сёньня была сьведкай жудаснай, як на мяне, сцэны. Тры хлопчыкі (гадоў па 8-9) гулялі ў фішкі. Як я зразумела, на жаданьне. Адзін праіграўся, другі гаворыць яму: "Вставай на колени и кланяйся 3 раза!" "Пять!" - гаворыць іншы... "Так, пяць!" - пагаджаецца другі...

Бедны хлопчык пачаў прасіць, каб "сябры" загадалі іншае жаданьне. На што яны зарагаталі і прымусова паставілі таго на калені...

Што гэта? Што за жудаснае жаданьне дамінаваць, падпарадкоўваць, падначальваць? У малым школьным узросьце... Куды мы коцімся? :( 

Хто вырасьце з такіх дзяцей? 
  • Current Mood: sad sad
Теги:
п.зды б я дзецям не навешаў, але дакладна б напужаў.
калі просяць паліць - звычайна пагражаю бычок у вока загасіць.
дзейнічае.
мо. мне пашанцавала з колам знаёмых у дзяцінстве, але я ня памятаю такога... нават блізка
Нармальная з'ява, такое было ва ўсе часы. Калі абстрагавацца і паглядзець на стасункі дарослых, будзе тое самае: у адных жаданне дамінаваць, у іншых недастатковасць моцы, каб не падпарадкоўвацца. Проста ў дзіцячым свеце гэта набывае формы гіпербалізацыі, а ў дарослым - наадварот хаваецца за традыцыямі, правіламі паводзінаў там і т.п. Упэўнены, што кожны ў дзяцінстве быў сведкам ці ўдзельнікам такіх сітуацый, але з узростам забывае пра гэта.
Мне здаецца, для дзяцінства звычайная сытуацыя. Прынамсі, карцінка не супярэчыць таму, што я зь дзяцінства памятаю.
ох...
цяжка гэта - разумець. што тое, што для мяне дзіка, для іншых - звычайная сітуацыя....
Прыйдзецца раскрыць жудасную і шакуючую таямніцу: дзіцячая жорсткасць была заўсёды.
Тое самае і сярод дарослых. Адзін будзе ставіць некага "на калені" літаральна - абразай, загадам, сілай... Іншы будзе шукаць ускосныя сродкі для той самы мэты. Існуе меркаванне, што "пра стан грамадства мяркуюць па дзецях"... Па-мойму, вельмі трапна заўважана.
Заметила, что дети теперь не только злые и наглые, они еще и очень хитрые, уже с пеленок они понимают, что имеют права на все. Раньше на три буквы посылались только особо слабые учителя, а теперь идут все без разбора. Они же уже в 3 года личности видите ли.