выпрабавальны тэрмін. манікюр. боўлінг

Як мяне і папярэджвалі, час з Вэбкомам ляціць незаўважна. Учора споўнілася 2 месяцы, як я працую на Вэбкоме піяршчыкам. Што гэта значыць? Скончыўся выпрабавальны тэрмін. Усё выдатна - мяне ўзялі ў штат.

Я люблю Вэбком. Там працуюць клёвыя людзі, там вельмі ўтульна і камфортна. О, наша ружовая горніца, як жа я без цябе? А боўлінг? А сушы?...

На радасьцях паехала да майго майстра і зрабіла сабе шыкоўны манікюр. да-да. Вось толькі як цяпер гуляць у боўлінг? Не разьлічыла крыхец :)) 
  • Current Mood: sleepy sleepy
Асенька, ты і так была ў штаце , сур'ёзна. Гэта я табе кажу як кадравік з "большим стажем работы". Ох, і любяць мае калегі падурыць галаву людзям!!! "Узялі ў штат"... пазабівала бы такіх блюстітелей заканадаўства!
ну... прауоўнай кніжкі та не было....
таму... на выпрабавальным была
а зараз мяне аыармляюць
Ася, сказаць, што я ведаю пра гэту сферу заканадаўства ўсё - гэта нічога не сказаць. Я ведаю, пра то кажу. Чаму я не супрацоўнік Інспекцыі па працы??? Чаму??? Забіць твайго нанімацеля!!! Глумяцца над добрымі людзьмі, прабач. Боўлінг і сушы - гэта выдатна. Але вось выкананьне элементарных норм заканадаўства - гэта проста супер!!! А потым мы кажам - ах, вох, мы жывем у неправавой дзяржаве!!! А самі, самі, уласнымі рукамі яе падтрымліваем!!!
Пасьведчанне сацыяльнага страхаваньня ў цябе ёсьць? Ці можа, вы падпісалі грамадзянска-прававы дагавор (ці, інакш кажучы "договор подряда") на гэтыя 2 месяцы? Яшчэ адно недалікатнае пытаньне: як атрымлівала грошы - у канверце ці праз касу?
Ася, лічы, 2 месяцы сумленнай работы не ўвайшлі ў стаж. Зараз здаецца - хіханькі-хаханькі, ну што гэта - 2 месяцы, сьмех... А гэтыя 2 месяцы твой нанімацель не плаціў страхавыя ўзносы у Фонд сацыяльнай аховы насельніцтва... 2 месяцы мінус, 2 месяцы страхавых узносаў - мінус з тваёй, груба кажучы, пенсіі. Разумею, зараз табе сьмешна пра гэта думаць. А вось мне - не. Разумею, што зараз, можа, раблю не вельмі добрую справу, але ... пазбаўляйся ад ружовых акуляраў у адносінах да свайго нанімацеля. HR-ы у вас працуюць добра - фарміруюць лаяльнасьць да нанімацеля папулісцкімі сродкамі ды выдатна карыстаюцца прабеламі ў ведах работнікаў.
Группа поддержки
Ася, я вот прочитала ваш блог, особенно то, что касается Вашей работы.
Верю, что все получится у Вас. Вы видимо оптимистка, а землю, как известно, вертят оптимисты.
Желаю удачи. И поддержку (как моральную так и посильную правовую) Вы получите всегда!